Архіў

Беларусь праз 100 гадоў

№ 42 (251), 15 кастрычніка 2001 г.


Беларусь праз 100 гадоў

 

Бяз думак пра адлегласьць

На месцы старой Беларусі зараз Менскі трохкутнік. Такую назву далі ў 2068 г. рэфарматары Эўразьвязу. Чаму ў аснове назва геамэтрычнай фігуры, невядома, але так ва ўсёй Эўропе: Познаньскі паралелаграм, Лёнданскі авал...

Менскі трохкутнік даў двух чалавек у музэй “100 выбітных людзей Эўропы”. Пятрок Верас быў кіраўніком Эўразьвязу (гэта ён прыдумаў краінам геамэтрычныя назвы). Барыс Шчупак вынайшаў рухавікі да аўтасама (машына, што рухаецца ў паветры). Гэты звышхуткі транспарт дазваляе ня думаць пра адлегласьць. Ад Менску да Варшавы 3 хвіліны руху.

Гарады заняпалі. У Менску жыве 240 тысячаў чалавек, пры насельніцтве трохкутніка 21 млн. Ёсьць яшчэ колькі дробных местаў. Там у асноўным жывуць сталыя грамадзяне, якім патрэбна заўсёдная прысутнасьць людзей навокал. Моладзь выбірае прыроду, сваю хату.

Турыстычныя месцы Беларусі: Чарнобыльскае кола, Палескія балаты, музэй беларускіх газэт ля Пінску. Газэты ў вялікіх памерах зроблены з супэрплястыку. Там ёсьць па адным нумары ўсіх 1124 беларускіх газэт, што бачылі сьвет у ХІХ і ХХ ст. Асабліва цікава глядзець з вышыні. Менавіта зьверху можна прачытаць фразу: “Наша доля засяваць Нашу Ніву”.

Сфэра ўжытку гутарковай мовы ў Эўропе скарацілася. З дапамогай перадатчыка думак можна разумець адно аднаго, не адкрываючы рота. Напрыклад, думаеш ты штосьці, седзячы ля Нёману, а на Лабе з табою спрачаюцца.

Сярэдняя працягласьць жыцьця ў 2101 г. складае каля 160 год. Але разам з тым вырасла колькасьць самазабойстваў. Сындром “стомы жыцьцём”.

Вялікае ўзьдзеяньне на працягласьць жыцьця мае ежа. Яна ўяўляе сабою канцэнтрат, які ўтрымлівае набор патрэбных рэчываў. Разбавіў у вадзе, выпіў — хапае на ўвесь дзень. Але захаваліся й рэстарацыі, дзе можна паспытаць ежы любога часу і народу. Але іх ня так шмат, і ежа ў іх даволі шкодная, хоць і смачная. Спэцыяльнае наведаньне рэстарацыі прынесла няшмат задавальненьня: “Дранікі... Няўжо гэта калісьці лічылася смачным?!”

Сяргей Конан, Жодзіна


Новы праект “Нашае Нівы”

2101 год. Якой будзе Беларусь праз 100 гадоў? Якой будзе дзяржава і які дзяржаўны лад? Якімі будуць гарады? Які горад будзе сталіцай Беларусі? Якімі межы краіны? Што беларусы будуць есьці? Якімі будуць беларускія грошы? Якім транспарт? Якімі сродкі масавай інфармацыі? Якая літаратура будзе чытацца? Ці застануцца тэатры? Якія імёны будуць самымі папулярнымі? Якімі стануць лясы і рэкі? Ці можна будзе купацца ў забруджаных сёньня азёрах? Якія зьвяры зьнікнуць, якія новыя расьліны завядуцца? Што будзе з чарнобыльскай зонай? У якіх цэрквах будуць маліцца людзі? Што яны ведацьмуць пра 2001 год? Што будзе з намі?

Штотыдня — фантазіі пра будучыню Вечнай Беларусі, эсэ, прагнозы і футуралягічныя артыкулы ў рубрыцы “Беларусь праз 100 гадоў”. З гэтага выйдзе цэлая кніга! Чакаем Вашых допісаў. Будзем загадваць.


Каментары

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Паставілі перад фактам: альбо плацім, альбо застаемся». Група турыстаў з-за закрытай мяжы мела праблемы з вяртаннем дамоў3

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць