Архіў

Наш рэкорд Гінэса

№ 10 (272), 15 сакавіка 2002 г.


Наш рэкорд Гінэса

Станіслаў Шушкевіч можа ў хуткім часе трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса як былы кіраўнік дзяржавы, што мае найменшую ў сьвеце пэнсію. Цяпер яна складае 3196 рублёў.

Пэнсія Шушкевічу была прызначаная Лукашэнкавым указам 1996 г. і на той час была роўная амаль 200 далярам. Аднак ва ўказе не было пазначана, што пэнсію трэба пераразьлічваць у адпаведнасьці з інфляцыяй.

Шушкевіч падаў у суд на Міністэрства працы й сацыяльнай абароны. У аўторак, 12 сакавіка, ягоны пазоў быў адхілены.

“На судзе мне заявілі, што пэнсія дастатковая, — сказаў Станіслаў Шушкевіч для “НН”. — Вынік быў мне вядомы загадзя, але трэба ж было паказаць сусьветнай супольнасьці… У судзьдзі, вядома, не было іншага выйсьця: калі яна вырашыць іначай — сама застанецца бяз сродкаў да існаваньня. А я магу, напрыклад, чытаць лекцыі”. Шушкевіч, тым ня менш, не зьбіраецца мірыцца з такім прысудам і мае намер падаваць апэляцыю.

Папярэднік Шушкевіча на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету Мікалай Дземянцей атрымлівае ў 105 разоў больш за наступніка — 21 мінімальны заробак у месяц. Між тым, статус Дземянцея быў ніжэйшы — старшыня Вярхоўнага Савету адной з рэспублік СССР, а Шушкевіч узначальваў парлямэнт ужо незалежнай Беларусі.

Апошнія гады экс-старшыня зарабляў сабе на жыцьцё чытаньнем лекцыяў ва ўнівэрсытэтах ЗША і Польшчы, таму пытаньне дзяржаўнай пэнсіі яго асабліва не хвалявала. Але цяпер яно паўстала надзвычай востра.

Судовы працэс Шушкевіча прымушае пільна прыгледзецца і да жыцьця іншых пэнсіянэраў Беларусі. Мінімальны памер пэнсіі ў краіне — 53,2 тысячы рублёў (каля 31 даляра), сярэдні — 82 тысячы (каля 48 даляраў), максымальны — 128,8 тысяч (каля 76 даляраў). Але гэта толькі пэнсіі тых, хто атрымлівае выплаты з Фонду сацыяльнай абароны.

Затое ёсьць 110 тысячаў тых, каму пэнсія налічваецца па спэцвыплатах зь бюджэту: вайскоўцы (самая вялікая катэгорыя), супрацоўнікі КДБ, органаў фінансавых расьсьледаваньняў, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Памеры іхных пэнсіяў перавышаюць сярэднія па краіне. Так, напрыклад, камандзір палка (у вайсковым званьні, не ніжэйшым за маёра) атрымлівае 150—180 тыс. рублёў пэнсіі (каля 88—106 даляраў).

Пэнсійны цяжар паступова робіцца для Беларусі каменем на шыі. Сярэдні век жыхароў краіны расьце, і колькасьць пэнсіянэраў у 2050 г. складзе ня менш за 3,5 млн. чалавек, перавысіўшы колькасьць тых, хто працуе. Мноства прадпрыемстваў ужо цяпер не пераводзяць грошай у Фонд сацыяльнай абароны, што вядзе да значнага грашовага дэфіцыту: як скардзяцца пэнсіянэры, пачаліся затрымкі ў выплатах пэнсіяў. Праўда, пакуль яшчэ невялікія — на колькі дзён.

Усё гэта вядзе да новай пэнсійнай рэформы. Супрацоўнікі Міністэрства працы кажуць, што пакуль яшчэ ня могуць пэўна сказаць наконт усіх зьменаў, якія адбудуцца ў новым пэнсійным заканадаўстве. Дакладна вядома адно: пэнсійны век будзе падвышацца. Вядуцца гаворкі й пра тое, каб ураўняць планку выхаду на пэнсію для мужчынаў і жанчынаў. Абгрунтоўваецца гэта як жаданьнем пазьбегнуць дыскрымінацыі (маўляў, жанчыны раней выходзяць на пэнсію, таму маюць меншы працоўны стаж), так і чыста эканамічнай акалічнасьцю: жанчыны жывуць даўжэй за мужчынаў і таму даўжэй атрымліваюць пэнсію (у сярэднім — 23 і 14 гадоў адпаведна).

Разглядаюцца розныя варыянты зьменаў што да пэнсіянэраў, якія працуюць. Паводле аднаго варыянту, які цяпер знаходзіцца на разглядзе, ім будуць выплачваць толькі частку пэнсіі. Такая дыскрымінацыя выклікае рэзкія пратэсты працоўных пэнсіянэраў. Другі варыянт прадугледжвае выплату пэнсіяў толькі асобным катэгорыям працоўных пэнсіянэраў: на пасаду прыбіральшчыцы, аклад якой складае цяпер 40—50 тыс., апроч пэнсіянэркі, бадай, аніхто й ня пойдзе. Нават Станіслаў Шушкевіч з сваёй мізэрнай пэнсіяй…

…І ўсё ж цікава: якую пэнсію будзе атрымліваць Лукашэнка пасьля свайго сыходу? Няўжо таксама 2 даляры, як Шушкевіч?

Аркадзь Шанскі

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць