Усяго патроху

Гарадзенец забракаваў рэкляму «БЕСТа»

Удзельнік гарадзенскага інтэрнэт‑форуму пад нікам Serzhi угледзіў у роліку кампаніі «БеСТ» заклік да парушэння правілаў дарожнага руху. ДАІ зрэагавала…

Удзельнік гарадзенскага інтэрнэт‑форуму пад нікам Serzhi угледзіў у роліку кампаніі «БеСТ» заклік да парушэння правілаў дарожнага руху.

Serzhi не спыніўся на абмеркаванні рэкламнага кліпа, а пайшоў далей — напісаў лісты, дзе звярнуў увагу на агітацыю супраць выканання правілаў дарожнага руху, у Міністэрства інфармацыі, кампанію «БеСТ», ГУУС Мінгарвыканкама, на сайт «Белтэлекаму», Міністэрства гандлю, паведамляе Блоґ Горадні.

Мінінфармацыі спаслалася на тое, што рэгуляванне рэкламы не ўваходзіць у кампетэнцыю міністэрства; ЗАТ «БеСТ» паведаміла, што ролік з’яўляецца мастацкай здымкай з элементамі відэамантажа; Мінгандлю ўстрымалася ад адказу.

Зварот у ГУУС Мінгарвыканкаму перанакіравалі ва Упраўленне ДАІ МУС Беларусі. Адтуль Serzhi пісьмова адказалі, што ЗАТ «БеСТ» вынесена прадпісанне аб карэкціроўцы сцэнара роліка. «З 1 чэрвеня паказ відэароліка ажыццяўляецца ў скарочаным фармаце без дэманстрацыі сюжэтаў, негатыўна ўплываючых на свядомасць удзельнікаў дарожнага руху», — гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка ўпраўлення Васіля Бульбянкова.

Нагадаем, што ў роліку кампаніі «БеСТ» у падтрымку акцыі «Стань сваім» у аўтамабіль набіваюцца «свае» ў колькасці шасці чалавек і спрабуюць узяць яшчэ дваіх. Serzhi звярнуў увагу не толькі на гэта, а яшчэ і на тое, што ніхто з пасажыраў і нават кіроўца не карыстаюцца рамнямі бяспекі.

Радыё Рацыя

Каментары

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць