Архіў

Ім не да футболу

№ 24 (286), 28 чэрвеня 2002 г.


Ім не да футболу

ІДва з паловай гады абмежаваньня свабоды для Міколы Маркевіча, два гады — для Паўла Мажэйкі. Такі прысуд зачытала судзьдзя Т.Клімава. Кропка ў судовым працэсе супраць журналістаў “Пагоні” была пастаўленая 24 чэрвеня. Падсудным дадзеная магчымасьць на працягу 10 дзён абскардзіць прысуд у абласным судзе.

Усё адбылося наступным чынам. Прыблізна а 13.45 міліцыя пачала запускаць у будынак Ленінскага раённага суду Горадні публіку, якая прыйшла выслухаць прысуд. На першым паверсе чакаў напагатове АМАП. У судовую залю трапілі пераважна журналісты й дыпляматы. Падчас суду моладзь на вуліцы разгарнула плякат з надпісам “Апраўдаць Маркевіча і Мажэйку!” і выгукала гэты лёзунг. Два афіцэры-міліцыянты доўга раіліся, што ж рабіць. Адзін сказаў другому: “Падыдзі, папярэдзь пра адказнасьць, а потым будзем браць”. Але хлопцы пасьля папярэджаньня згарнулі пікет і зьніклі. Навучаныя.

Дзяржаўны абвінаваўца не хацеў слухаць увесь тэкст прысуду, яму досыць было б, каб судзьдзя прачытала толькі апошнюю частку, якая тычылася непасрэдна пакараньня. Аднак абарона і абвінавачваныя выказаліся за тое, каб пачуць увесь прысуд. Абарона таксама падала хадайніцтва, каб працэдуру маглі здымаць тэлежурналісты (дарэчы, у суд прыбыла і мясцовая каманда сталічнага АТН). Пракурору гэта не спадабалася. Але судзьдзя дазволіла, каб тэлежурналісты прысутнічалі пры зачытаньні “рэзалюцыйнай” часткі прысуду. Хоць да здымкаў так і не дайшло.

Т.Клімава сказала, што будзе чытаць тэкст паўтары гадзіны. Але скончыла хвілінаў за трыццаць. Ніхто, відаць, не чакаў, што так хутка прагучаць словы аб самім пакараньні. Заля адрэагавала фактычна моўчкі. Калі прагучала выніковая частка прысуду, у руках Паўла Мажэйкі, якія ён трымаў за сьпінай, трэснула зламаная асадка. Ціхім голасам судзьдзя абвяшчае “абмежаваньне свабоды” на два з паловай гады для Маркевіча і на два гады для Мажэйкі і дадае: “Як у народзе кажуць — хімія”. Мікола Маркевіч зьедліва заўважае: “Дык, значыцца, нахімічылі?” І тут пачуліся два-тры паасобныя воклічы “Ганьба!” А вось на вуліцы Маркевіча і Мажэйку дружна вітала цэлая грамада іхных прыхільнікаў. Маркевіч з Мажэйкам падзякавалі ім за падтрымку. Людзі скандавалі: “Свабоду!”. “Вашая пазыцыя перашкодзіла ўладам прызначыць тое, што яны намецілі”, — сказаў Мікола Маркевіч.

Такога жорсткага прысуду ніхто не чакаў. Большасьць гарадзенцаў усё ж спадзявалася на здаровы сэнс уладаў. Цяпер уся надзея — на апэляцыйныя суды.

Сяргей Краўцоў, Алесь Бельскі, Горадня


Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы

Гомельскі бізнэсовец-лукашыст, які ваюе за Сталіна, напісаў данос сам на сябе5

18-гадовай мінчанцы падалося, што на яе напалі, вывезлі ў лес і адабралі грошы1

У Беларусі вырашылі не забараняць вэйпы — бо на іх ёсць «пэўны спажывецкі попыт»1

У Берліне паказалі оперу пра ПВК «Вагнер». У пастаноўцы ўдзельнічае і беларуская спявачка2

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць