Архіў

Водгукі

№ 40 (302), 24 кастрычніка 2002 г.

водгукі

 

Каб свой пазнаў свайго

Тэма, узьнятая сп.Пятром Ламанам у артыкуле “Кампот з хрэнам” (“НН” ад 18 кастрычніка), вельмі актуальная. Сапраўды, актор нацыянальнага тэатру, які дасканала не валодае беларускай мовай, — прафэсійна непрыдатны. Таму мы і ня бачым нашых актораў у кінэматографе, на тэлебачаньні.

Нас, сталых грамадзян, ужо не цікавіць чужое. За сваё доўгае жыцьцё мы стаміліся ад чужога. Мы хочам гаварыць пра сваё, карыстацца сваім, перажываць за сваіх, любіць сваё, берагчы сваё, жыць сваім. Мы ўжо зразумелі, што чужое жыцьцё недасяжнае, колькі ні працягвай рукі і ні глядзі галоднымі вачыма. Што ёсьць у нас сваё шчасьце, для нас яно адзінае, Богам дадзенае.

Мова патрэбна – каб у бурлівым жыцьцёвым моры свой пазнаў свайго. Вось вам і ўся Нацыянальная Ідэя – любіць Сваё. Падтрымліваць Сваіх. Карыстацца Сваім. Берагчы Сваё. Жыць Сваім. Змагацца за Сваё.

Улада, расейскамоўная беларуская інтэлігенцыя, акторы Віцебскага нацыянальнага тэатру – усе яны цураюцца мовы і тым самым наўмысна перашкаджаюць нам любіць сябе. І ўзамен любові да сябе нараджаецца варожасьць да чужога.

Кастусь Травень, Ворша

Варта паспрабаваць

Вельмi ўдзячны за артыкул актора П.Ламана. Праблема коласаўцаў гэтаксама датычыць i купалаўцаў. Акторы ў жыцьцi не размаўляюць па-беларуску, i рэжысура карыстаецца толькi расейскай мовай. Таму акторы часта папросту завучваюць тэксты, а пра iмправiзацыю па-беларуску можна ўвогуле забыцца.

Праблема ўзьнiкла не раптоўна, ёсьць шэраг акалiчнасьцяў: прафэсiйныя дысцыплiны ў Акадэмii мастацтваў чытаюцца ў асноўным па-расейску (толькi сцэнічную мову сп.Каляда i сп.Курган выкладаюць па-беларуску), дый у тэатры старэйшае пакаленьне падтрымлiвае традыцыю “не хачу быць белай варонай”. Вырашэньне праблемы патрабуе праяўленьня волi, характару ад кожнага чалавека, пэўнай пазыцыi кiраўнiцтва тэатру. На жаль, я таксама не магу пахвалiцца тым, што размаўляю ў тэатры толькi па-беларуску. Антон Чэхаў казаў: “Трэба кожны дзень выцiскаць зь сябе нявольніка кропля за кропляй”. Дык мо варта паспрабаваць?

Р.П., актор Нацыянальнага Акадэмiчнага тэатру iмя Янкі Купалы

Пра беларуска-і сламскае сяброўства

Увесь Менск быў аблеплены абвесткамі аб “нацыянальнай выставе І Сламскай (менавіта так!) Рэспублікі Іран”, што адбылася на “Белэкспа” (Купалы, 27). Абвесткі гэтыя былі аздобленыя… выявай помніка беларусам, што загінулі ў Аўганістане. У свой час маджагеды, якім даваў прытулак “сяброўскі” цяпер Іран, стралялі ды рэзалі нашых хлопцаў ня горш за тых, што прыходзілі з Пакістану. Кажу гэта як чалавек, што два гады свайго маладога веку змарнаваў за нейкую сотню кілямэтраў ад аўгана-іранскай мяжы. А цяпер даводзіцца кожны дзень па некалькі разоў бачыць перад сабой у тралейбусе такі вось сымбаль беларуска-іранскага сяброўства.

Вячка Васілёнак, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць