Архіў

Па навуку — цераз Гімалаі

ФОТА www.wisc.edu

Церазь мяжу таемнымі сьцежкамі пераводзіць іх дарослы праваднік. Мінуць кардон нялёгка. Нават ня дзеля аховы, а з прычыны цяжкіх прыродных умоваў Гімалаяў. Некаторыя з 8—9-гадовых тыбэтцаў не вытрымліваюць гэтага падарожжа і паміраюць, іншыя калечацца.

ФОТА www.wisc.edu
Хто дайшоў — трапляе ў «Тыбэцкую дзіцячую вёску», разьмешчаную ў Дгарамсале. Там маленькія тыбэтцы вучацца і жывуць у дзіцячых камунах пад наглядам выхавальнікаў.

Гэты асяродак існуе ўжо колькі дзясяткаў гадоў. Паўстаў ён пасьля масавых уцёкаў тыбэтцаў ад кітайскіх акупантаў у 1959 г., калі многія дзеці згубілі бацькоў. Каб даць ім жытло й адукацыю, з дапамогай розных міжнародных арганізацыяў былі створаны дзіцячы прытулак і школа.

Сёньня ў Індыі дванаццаць установаў такога кшталту. Там займаюцца больш за 11 тыс. вучняў. Спачатку гэта былі дзеці ўцекачоў альбо сіроты, але цяпер «з таго боку» йдуць і йдуць дзеткі па навуку.

Улады КНР амаль не дапускаюць тыбэцкай мовы ў школах Тыбэту. Пра вывучэньне яго гісторыі ці рэлігіі няма й гаворкі. У падручніках ёсьць толькі Мао, «кітайская Радзіма» і «збавеньне Тыбэту ад фэадалізму й адсталасьці». Да таго ж тыбэтцам трэба плаціць за вучобу больш, чым праўдзівым кітайцам.

Жывучы ж у індыйскім Дгарамсале, дзеці ня толькі вучацца па-свойму, але й атрымліваюць адпаведнае выхаваньне. Яно павінна зрабіць іх паўнавартаснымі чальцамі грамадзтва, дапамагчы ўсьвядоміць сябе тыбэтцамі. Многія вучні тыбэцкіх школаў пасьля паступаюць у індыйскія ўнівэрсытэты, робяцца спэцыялістамі, каб, як сказаў Далай Лама, «задаволіць патрэбы тыбэцкага выгнаньніцкага грамадзтва і быць гатовымі, калі надыдзе час, вярнуцца на Бацькаўшчыну».

Той, хто вучыўся ў Індыі, моцна рызыкуе, трапляючы ў акупаваны кітайцамі Тыбэт. Звычайна арыштоўваюць адразу, ледзьве зьявішся ў родным паселішчы. Уратавацца можна, толькі жывучы між чужымі, дзе ніхто ня ведае, што ты вучыўся ў тыбэцкай школе. Таму бальшыня выгнаньніцкае моладзі застаецца жыць і працаваць у Індыі, чакаючы лепшых часоў.

Штогод больш за тысячу дзяцей выпраўляюцца ў небясьпечнае падарожжа па навуку.

Сяргей Радштэйн

Каментары

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць