Грамадства33

Артуру Фінькевічу пагражае турма

Адміністрацыя Магілёўскай спэцкамэндатуры цягам дзесяці сутак мусіць вызначыць дысцыплінарнае пакараньне для Артура Фінькевіча за ўчорашні інцыдэнт.

Адміністрацыя Магілёўскай спэцкамэндатуры цягам дзесяці сутак мусіць вызначыць дысцыплінарнае пакараньне для Артура Фінькевіча за ўчорашні інцыдэнт. Для палітвязьня гэта можа скончыцца турэмным зьняволеньнем.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары пасьля адбою, калі Артур зайшоў у суседні пакой па валідол. Супрацоўнікі камэндатуры палічылі гэта парушэньнем рэжыму і запатрабавалі, каб хлопец напісаў тлумачэньне.

Гаворыць Артур Фінькевіч: «Калі ўсё ж вырашаць даць мне спагнаньне, то гэта будзе значыць, што мяне перавядуць у сьледчы ізалятар, а потым у судзе новая крымінальная справа паводле 415 артыкулу Крымінальнага кодэксу (ухіленьне або парушэньне правілаў распарадку падчас адбыцьця пакараньня). Мяне могуць пакараць да трох гадоў пазбаўленьня волі».

Артур Фінькевіч ад 29 чэрвеня мінулага году адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці. Ён ужо мае тры спагнаньні, якіх дастаткова, каб не падпасьці пад амністыю.

Пакуль Артур зьмяніў месца працы. Ад 27 чэрвеня яго будуць вазіць на будаўніцтва Шклоўскай папяровай фабрыкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць