Архіў

Хатабуд

Зборка-разборка нацыянальных помнікаў.Няма такога помніка, які немагчыма было б узнавіць. Калі я першы раз пачуў гэтую думку ад архітэктара Воінава, быў дужа разгублены. Аднак практыка паказала, што ў Беларусі магчымае ўсё.Напрыклад, можна дазваньня зьнішчыць самыя старыя дамы на самай старой вуліцы сталіцы і пачаць іх будаваць адпачатку. І назваць «помнікамі». Можна нават прымацаваць зіхоткую таблічку зь пярэстым гербам на зусім новую, яшчэ незамшэлую цагляную сьцяну. І ўжо «помнік» гатовы.

Гэтак робіцца з вуліцай Замкавай. Каму цікава, як будуюцца памяткі сівое старасьвеччыны, — можа паназіраць і сёньня.

І не бяды, што там-сям выторкваюцца бэтонныя блёкі й зіхцяць плястыкавыя шклопакеты. Галоўнае — пераканаць усіх, што гэта нацыянальны здабытак. Наагул нашыя «ахоўнікі» спадчыны могуць пераканаць каго заўгодна. У тым, што захаваць помнік не было аніводнае з тысячаў магчымасьцяў. І, пералічыўшы іх усе, канстатаваць, што будынак трэба «разабраць» (гэткім эўфэмізмам прынята ў Беларусі называць зьнішчэньне). А пры патрэбе — «сабраць». Альбо што гэтыя помнікі зусім і ня помнікі. Альбо што можна ўсё зрабіць значна лепей, чым было.

Разборам і зборам падлягаюць цэлыя кварталы Менску. Прафанацыя стала стылем. Тут узьнікаюць пытаньні: чаму б такія «помнікі», як на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай, не паставіць і ў іншых раёнах гораду? Альбо, калі мы ўсё робім з нуля, чаму б не паставіць тут муляжы найкаштоўнейшых здабыткаў дойлідзтва? Пры сёньняшніх тэхналёгіях няцяжка й копію Вострай Брамы пасадзіць у Менску дзе-небудзь на Маркса ці Энгельса.

Гісторыя з роднай хатай Васіля Быкава (старонка 13) у гэтым кантэксьце выглядае цалкам лягічна. Народны быў пісьменьнік? Народны. Патрэбны музэй? Патрэбны. Ну не ў старой жа хаце, праўда? Гэтую «разьбяром», а паставім новую, прыгожую. Каб увесь раён мог ганарыцца! З «эўравагонкай», можна і з «эўравокнамі». Паставілі ж «родную» хату Міцкевіча. Хутка паставяць і «хату Касьцюшкі». Татальны хатабуд.

Ці вяртаюцца цені дзядоў у гэтыя чужыя дамы?

Народнаму пісьменьніку трэ было памерці, каб нехта ў гэтай краіне згадаў пра ягоны родны дом. А куды дзясяткамі гадоў глядзела тамтэйшае начальства? Спакойна назіралі, як руйнуецца нацыянальны скарб. Як цяперака ж спакойна, на вачах СП, ТБМ і ПЭН-Цэнтру, руйнуюць дом Купалавай сям’і. Ня будзе дзіва, калі да якога юбілею прыдумаюць адбудаваць.

Няўжо ж трэба які юбілей прыдумляць, каб нехта парупіўся пра пэнсіянэраў у Бычках, як і ў любой іншай вёсцы?.. А пасьля таго, як адзначаць юбілей, пра іх зноў забудуць. Гляньце на мапу Беларусі... Знайдзіце быкаўскае котлішча. А цяпер паспрабуйце дазнацца, якім чынам туды дабрацца. Ну хто ўсур’ёз думае, што патрэбны каму музэй у вёсцы, дзе дажывае свой нялёгкі век пару дзясяткаў пэнсіянэраў? Сюжэт, як людзі не шкадуюць энэргіі на тое, каб зьнішчыць рэальны помнік, а на ягоным месцы паставіць ягоны ж муляж, варты пяра Кафкі!

Мо прасьцей зрабіць вуліцу з «родных» хатаў у Музэі народнага дойлідзтва ў Строчыцах? Прынамсі, будзе забясьпечаная наведвальнасьць. А магчыма, і прыбыткі. У гэтай думцы прафанацыі ня болей, чым ва ўсёй хатабудоўлі новых «помнікаў».

Сяргей Харэўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі26

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

Памідоры па Br55 і не толькі. Якія цэны на каляднай Камароўцы?1

У беларускіх кінатэатрах на Новы год замест «Аватара 3» пакажуць «Прастаквашына»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць