Архіў

Як называць «аддзелачныя» матэрыялы

Колькі часу таму ў вашай газэце існавала рубрыка, дзе абмяркоўваліся новыя, жывыя і падзабытыя вэрсіі беларускіх словаў, тэрмінаў.

Спадабалася дыскусія наконт напысьніка-намордніка-намызьніка, ва ўласны побыт прыдбаў слова «адчынчык» (кансэрвавы нож). Хацелася б пабачыць на старонках улюбёнага выданьня новыя матэрыялы гэтага кшталту, бо ў штодзённым жыцьці, не гаворачы ўжо пра адмысловыя сфэры, часьцяком не хапае ўласнабеларускіх адпаведнікаў назваў найпрасьцейшых прадметаў і паняцьцяў.

Вось, прыкладам, рабілі мы ў кватэры рамонт, дык першае ж, аб што спатыкнуліся, былі «аддзелачныя матэрыялы». Не беларускае гэтае слова — «аддзелачны». Слоўнікі падаюць яшчэ варыянт «аздобныя матэрыялы», але гучыць ён неяк нязграбна і неадпаведна, бо аддзелка — гэта не зусім аздоба. Ці не маглі б беларускамоўныя чытачы «НН» распавесьці, як яны самі называюць аддзелачныя матэрыялы?

Таксама не зусім ясна наконт словаў «пробка» (электрычны засьцерагальнік), «патрон» (куды ўкручваецца лямпачка), «калодка» (клемная калодка для злучэньня электраправадоў), «кораб» (яго яшчэ называюць «кабэль-канал»; па ім пракладаюць правады), «разэтка», «вілка», «цокаль», «капсуль», «зьмешвальнік» (кран для рэгуляванай падачы халоднай і гарачай вады). Як каротка і зразумела для людзей, неабазнаных у беларускай філялёгіі, назваць убудаваную кропкавую сьвяцільню, зьмеяпадобную сушылку для ручнікоў (звычайна яны знаходзяцца ў ванных пакоях), замочную шчыліну? Як на ўзроўні аднаго слова правесьці ўпэўненае адрозьненьне паміж шрубай (шурупам), вінтом (бываюць яшчэ вінты з «баранчыкамі», якія закручваюцца пальцамі) і балтом з гайкай (устарэлае слова «ніт»)? Як лексычна адрозьніць засаўку-кран ад засаўкі на дзьвярах? Дарэчы, пра «засаўку». У прыбіральнях звычайна ставяць замкі зь фіксатарам знутры. Зайшоў, зачыніўся, зашчоўкнуў гэты фіксатар і рабі справу. Але як гэты замочны фіксатар назваць па-нашаму? Гэта ня засаўка і ня зашчапка фактычна. Дык што гэта тады? Таксама сантэхнік адрозьніць засаўку ад, напрыклад, шаравога крану.

Як толькі ні называюць у розных сем’ях пульт дыстанцыйнага кіраваньня, напрыклад, да тэлевізара. Я чуў і «балалайка», і «штучка»... У сябе дома мы называем яго проста «пульт». А пэўна ж ёсьць нехта, хто мае лепшае слова, дык няхай бы адгукнуўся. Тое ж прыкладна з прыстасаваньнем для зарадкі акумулятараў сотавага тэлефона. Мы ўзялі польскае слова «ладаварка», а мо магчыма вынайсьці беларускае? Адзін штукар паабяцаў мне «перапрашыць» маю мабілку (мабільнік?), каб мэню было па-беларуску, дык сутыкнуўся з праблемамі перакладу й там. Надта ж грувасткія атрымоўваюцца беларускія варыянты. Але гэта ўжо тэма для асобнае дыскусіі, рады буду пазнаёміць Вас пазьней з сваімі варыянтамі.

Вацлаў Заякоць, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін14

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

«Генерал Бяда вылецеў праз бакавое шкло «Чайкі». Малавядомая аварыя 1976 года, у якой загінулі другі чалавек у БССР і баявы лётчык-генерал4

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы3

Прэзідэнт Linava: Праблема літоўскіх фур у Беларусі будзе вырашацца толькі ў наступным годзе

Выйшла навагодняя серыя «Прастаквашына» з Пуціным20

Зяленскі ў найбліжэйшыя дні можа наведаць рэзідэнцыю Трампа ў Фларыдзе1

«Гэта Слава Э., ён быў вельмі інтэлігентны і прыстойны». Сумная гісторыя мужчыны, цела якога знайшлі ў доме ў атачэнні сабак у Маладзечанскім раёне5

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі21

Трамп заявіў, што ЗША нанеслі ўдар па «Ісламскай дзяржаве» ў Нігерыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін14

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць