Архіў

Твор пра каханьне

Творчы конкурс для маладых літаратараў

Да 700-годзьдзя

з дня нараджэньня Франчэска Пэтраркі

Беларускі ПЭН-цэнтар

пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, газэтаў «Белорусская деловая газета», «Биржа информации», «Барысаўскія навіны», «Витебский курьер», «Вечерний Брест», «Вольны час», «Газета Слонімская», «Інтэкс-press», «Навінкі», «Народная воля», «Наша Ніва», «Наша слова», «Новы час», «Рэгіянальная газета», «Региональные ведомости», «Телевид-инфо», часопісаў «Arche», «Студэнцкая думка», «Дзеяслоў», «Мясцовы час», інтэрнэт-выданьняў «Літара.net», «Кнігі.com», «Дзед Талаш», «Пагоня.promedia.by»

аб’яўляе творчы конкурс

для маладых літаратараў:

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 22 гадоў (на момант абвяшчэньня конкурсу). Ляўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар і майстар-клясы ў сталіцу, дзе перад імі выступяць знаныя пісьменьнікі, выкладчыкі ВНУ, вучоныя, сьпевакі, адбудзецца зацікаўленая гутарка аб творах маладых аўтараў і літаратурнай дзейнасьці.

На конкурс прымаюцца літаратурныя творы (вершы, апавяданьні, эсэ, п’есы, сцэнары, дзёньнікі і г.д.)

Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 15 сакавіка 2004 г. Падвядзеньне вынікаў першага туру адбудзецца 25 сакавіка. Літаратурны сэмінар пройдзе ў Менску 29 красавіка — 2 траўня.

Ляўрэаты леташняга конкурсу імя Натальлі Арсеньневай маюць права ўдзельнічаць і сёлета.

Журы конкурсу: Лявон Баршчэўскі (старшыня), Пятро Васючэнка, Ганна Кісьліцына, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Творы дасылайце на адрас: e-mail: [email protected];

паштовы адрас: РГА «Беларускі ПЭН-цэнтар», а/с 218, 220050, Менск.

Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 288-14-61.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў29

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць