Культура11

Як Шагал праекцiроўшчыкам дапамог

У Вiцебску на вулiцы Пакроўскай, побач з домам‑музэем Шагала, будзе пабудаваны лёзьненскi дом яго дзядзькi. Карцiна Марка Шагала «Дом у Лёзьне» стала асновай для працы праекцiроўшчыкаў.

У Вiцебску на вулiцы Пакроўская, побач з домам‑музеем Шагала, будзе пабудаваны лёзненскi дом яго дзядзькi, што маляваў генiяльны мастак. Карцiна Марка Шагала «Дом у Лёзне» (1914 год) стала асновай для працы праекцiроўшчыкаў. Даследчыкi перыядычна ўступаюць у спрэчкi: мо, менавiта тут нарадзiўся Шагал?

— А чаму не ў Лёзне адновяць дом дзядзькi — цырульнiка Зусмана Шагала? — пацiкавiўся карэспандэнт «Звязды» ў дырэктара музея Шагала Людмiлы Хмяльнiцкай.

— Канешне, пытанне пастаўлена правiльна, — гаворыць дырэктар. — Але ж у Лёзне зусiм не засталося забудовы даўнiны, ды i канкрэтнае месца знаходжання дома дзядзькi Зусi, як называлi яго сваякi, не высветлена. А вось на Пакроўскай, побач з домам‑музеем Шагала, — пустое месца. Хацелася б аднавiць атмасферу вулiцы, будынкi часу Майстра. Дарэчы, дом дзядзькi — тыповы па сваёй забудове для Вiцебска: 1‑ы паверх цагляны, а 2‑i — драўляны.

Паводле слоў начальнiка аддзела культуры вiцебскага гарвыканкама Вiктара Кiбiсава, у гэтым будынку адкрыюцца цырульня, кафэ, мiнi‑гатэль. Прыблiзны агульны каштарыс будаўнiцтва i добраўпарадкавання тэрыторыi — 600—700 мiльёнаў беларускiх рублёў. Абяцаюць, што будаўнiцтва дома не зацягнецца на гады.

Нагадаем, што 120‑годдзе з дня нараджэння Шагала адсвяткуюць у «знакавы дзень» 07. 07. 2007. Мiж iншым, сам Шагал вельмi ганарыўся мноствам «7» у сваёй даце.

Добрым падарункам дзецям i дарослым стане адкрыццё выставы «Калекцыя ўсмешак» маскоўскага музея клоўнаў Мiкалая Чалнакова, якi ўзначальвае цырк. Вядома, што сам Шагал вельмi любiў цырк, што натхнiў яго на стварэнне многiх твораў. Дзецi змогуць падарыць арганiзатарам свае малюнкi па тэме (лепшыя будуць надрукаваны), i аўтаматычна стаць удзельнiкамi конкурсу. Галоўны прыз — паездка ў Германiю.

Яшчэ ў Вiцебску адновяць на гiстарычным месцы гатэль «Брозi», дзе жыла сям’я жонкi Шагала Бэлы. Яе бацька на першым паверсе арандаваў памяшканне для крамы гадзiннiкаў i ювелiрных вырабаў…

Аляксандр Пукшанскi, «Звязда»

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»6

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі3

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў5

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін23

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць