Архіў

З запазухі

Працяг. Пачатак у «НН» № 19-46 за 2003 год, 8 за 2004 год

Нарастуць!

Мамы няма. Запісваю песьні ад Марушкі. Час ад часу, зрабіўшы перадых у сьпяваньні, тлумачыць:

— У кажнай песьні свой голас. У кажнай песьні свой вывад (як выводзяць, цягнуць). А малыя ўсе адводныя.

Пад канец крэўніца мая як бы суцяшае й сябе й мяне:

— Пакуль гэты песьні запішаш, новыя нарастуць!

Аратайна-жнейная душа верыць у нязводнасьць усяго жывога. І песьня — яна жывая, яна ж голас шчырае душы.

Безь вянца

Марушка неяк казала пра новыя формы шлюбу:

— Баба ў Ваўчы к яму прысвоілася: я твая баба.

Ня трэба вянца, абы троху вінца!

Калі ж

Прыйшла маладзіца ў клюб. Марудныя танцы. Яна ў думках зазначае: «Цягнуць, як жабрака за х…». І чакае, чакае. Ня вытрымала:

— Дык калі ж танцаваць пачнуць?

Бо звыкла да скокаў з папеўкамі:

Ой ты, сіся, не трасіся!

Расступіцеся, шуя, не стапчыце мне х.я!

Упрысядкі прысядаў,

За касматую хватаў,

А за тую касматую

Тры дні сядзеў за хатаю.

Ой, чашы, чашы, чашы за апошнія грашы!

Ні рукі, ні ногі ня мелі спакою.

І рукамі, і нагамі,

І ўсякімі спасабамі.

Скаку-скаку на пальчыках,

Села скулка на яйчыках,

Скаку-скаку на пяце,

Села скулка на п….е!

Ой, ня сам я трасуся,

Мяне чэрці трасуць,

А малыя чарцяняткі падкалачаваюць!

Бадай што рытм крыху запавольваўся, калі прыпявалі:

Выхадзіла пані Яні,

Танцавала танцы,

Цалавала пані Яні

Пану Яну яйцы.

Як перадых. Як уздых.

Скакала ўсё, як у нас казалі, хадзіла хаданём.

Ходзіць хата, ходзіць дол,

Ходзіць на п….е хахол!

Крывічы марудных танцаў не прызнавалі. Як і каханьня.

Ой, ня сам я трасуся,

Мяне чэрці трасуць,

А малыя чарцяняткі падкалачаваюць!

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Рыгор Барадулін

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць