Архіў

Галадоўку лёгка пачаць, але цяжка скончыць

Апазыцыя адным рухам перахапіла ініцыятыву. Чарговая акцыя пачалася экспромтам, хоць і выявіла тыпалягічную асаблівасьць нацыянальнае дэмакратыі часоў Лекашэнкі: дэмакратыя ў Беларусі галадае.

Дэпутаты БНФ — Хадыка-Сіўчык — Адамовіч — ваўкавыскія таксысты — дэпутаты з «Рэспублікі»... З выказваньняў Скрабца ці Коласа ў першы дзень галадоўкі выглядае, што яны самі не ўяўлялі, што распачынаюць.

Але і ўлада не гатовая была рэагаваць. Хаатычныя «наезды» на галадоўнікаў у БТ, гадзінавыя справаздачы Папова ў радыё і Лукашэнкава «сам разьбяруся» — выразныя сьведчаньні разгубленасьці ўладаў і адсутнасьці адзінай узгодненай рэакцыі.

Партыі акцыю дэпутатаў падтрымалі, ня сталі гаварыць пра фальстарт, пра нелегітымнасьць палаты. Адзін вядомы дзяяч апазыцыі, праўда, выказаў што да галадоўкі скепсыс. «Ён не фігура, каб яго слухаць», — абрэзаў Уладзімер Парфяновіч. Груба, але зразумела. Маргінальныя фігуры маргіналізуюцца, іншыя набіраюць вагі, хоць і страчваюць кіляграмы.

Што такое посьпех галадоўкі? Гэта ўздым тэмпэратуры грамадзтва, уздым інтарэсу да палітыкі напярэдадні важных і доўгатэрміновых рашэньняў. Найперш — пра неканстытуцыйны трэці тэрмін Лукашэнкі і пра тое, якім будзе новы парлямэнт.

Галадаваньне праходзіць літаральна на вачах у людзей. Усё, чаго сёньня патрабуюць дэпутаты ад сваіх аднадумцаў — палітыкаў, журналістаў, усіх грамадзянаў, — гэта крэдыту даверу і, натуральна, падтрымкі. Ад гэтага сёньня залежыць сцэнар прынамсі пяці наступных гадоў нашага жыцьця.

Барыс Тумар

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць