Архіў

Хроніка

11 жніўня Берасьцейскі аблсуд адмяніў папярэджаньне, вынесенае райсудом дэпутату Маларыцкага райсавету (БНФ) Уладзімеру Малею «за арганізацыю несанкцыяванага сходу», бо справа разглядался пры адсутнасьці адказьніка. Адміністрацыйная справа накіраваная ў той самы суд на паўторны разгляд. Старшыню Гомельскай абласной філіі АГП Уладзімера Кацору 12 жніўня затрымалі на пасту аўтаінспэкцыі ў Жлобіне, абвінаваціўшы ў крадзяжы аўтамабіля, ды ўсяго толькі сканфіскавалі некалькі тысяч асобнікаў газэты «Время» ды ўлёткі «5+». 13 жніўня скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыянтаў, якія затрымалі яго 21 ліпеня, падаў актывіст «Зубра» Сяргей Кунец. 13 жніўня выбарчыя камісіі не зарэгістравалі ініцыятыўных груп Валер’я Шчукіна, Вольгі Карач і Аляксея Гаўруцікава ў Віцебску (апошні — з Народнай Грамады), Леаніда Мархоткі ў Салігорску, Сьвятланы Каралёвай (АГП), Зьмітра Дашкевіча (Малады Фронт, Менск). З 19 чальцоў ініцыятыўнай групы Аляксандра Галакціёнава (Амсьціслаў, АГП) да 16 жніўня пад ціскам уладаў 10 чалавек вырашылі выйсьці. В.Леванеўскаму падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай да 13 верасьня. Актывіст «Зубра» Аляксей Шыдлоўскі 16 жніўня быў аштрафаваны на 95 тыс. руб. за распаўсюджваньне ўлётак. Дэпутат Менскага райсавету, намесьнік старшыні ПБНФ Юрась Зянковіч 17 жніўня выкліканы ў суд, дзе яго маюць судзіць за «непадпарадкаваньне патрабаваньням работнікаў міліцыі»: яго затрымалі 21 ліпеня пасьля канцэрту на плошчы Бангалор. Уладзімеру Мацюшэнку зь Лепелю 17 жніўня заявілі ў выканкаме: «Вас цяпер нідзе на працу ня возьмуць» — за ўдзел у ініцыятыўнай групе кандыдата Алега Тычыны. 17 жніўня суд Першамайскага раёну Менску не задаволіў пазову Анатоля Лябедзькі да НДТРК, АНТ і СТВ: лідэр АГП адстойваў свой гонар, зьняважаны фільмам «Дарога ў нікуды». Лідзія Ярмошына на паседжаньні 17 жніўня назвала Сержука Салаша «базарным мужыком» і прапанавала адкрыць на яго крымінальную справу за паклёп на выбарчую камісію. 12 жніўня В.Леванеўскі абвясьціў галадоўку: ён патрабуе прыёму скаргаў у вышэйшыя інстанцыі, сустрэчы з судзьдзём і зь дзецьмі, азнаямленьня з матэрыяламі справы. Ю.Зянковіча 17 жніўня аштрафавалі на 5 б.в. 18 жніўня ў пракуратуру Воранаўскага раёну паступіла скарга на старшыню Гіркаўскага сельсавету Марыю Кулік, якая агітуе жыхароў не падпісвацца за вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча. Пракурор Маларыцкага раёну 18 жніўня вынес касацыйны пратэст на рашэньне раённага суду, які задаволіў пазоў ПБНФ да начальніка аддзелу па ідэалягічнай працы Маларыцкага райвыканкаму Сяргея Строка.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў10

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску пацярпела жанчына — на яе з даху ўпаў снег

Карткі літоўскай Paysera перасталі працаваць у Беларусі14

У Беларусь вярнуліся дваццаціградусныя маразы

Актрыса Купалаўскага прызналася, што тэатр так і не змог адысці пасля 2020 года12

Эканамістку з «Армтэка», якая перайшла ў IT і дапамагала бяздомным жывёлам, асудзілі па справе Гаюна4

У Германіі адбылося грандыёзнае рабаванне банка на мільёны еўра, якога ніхто не заўважыў4

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ21

Ліхтары як з 50-х, але са святлодыёдамі — на праспекце Незалежнасці мяняюць асвятленне6

Масіраваная атака на Краснадарскі край РФ: у пасёлку Вална палае нафтабаза, у Сочы — «самая працяглая атака»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў10

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць