Архіў

Гірш Рэлес

Летась яму споўнілася 90. Стары з рэдкім прозьвішчам жыў на цяністай менскай вуліцы Чарнышэўскага за сябе і за сваіх рэпрэсаваных сяброў — Ізі Харыка, Зэліка Аксельрода, Уры Фінкеля. Па-беларуску Гірш будзе «Рыгор», так яго часьцей за ўсё і называлі. Цёзка Барадулін пераклаў на беларускую багата Рэлесавых вершаў. Яшчэ месяц таму Рэлес з аптымізмам зьбіраўся ў Вільню, на штогадовы ідышысцкі сэмінар. Зьезьдзіў, прэзэнтаваў сваю новую кніжку — і трапіў у шпіталь. Сэрца ня вытрымала перагрузкі.

Такіх пісьменьнікаў, як Рэлес, больш ня будзе. Не таму, што ніхто ў сучаснай Беларусі ня піша вершаў на ідыш. Атмасфэру даваеннага мястэчка захоўваў толькі ён, ураджэнец Чашнікаў. І ў сталінскім «Вожыку» працаваў таксама толькі ён. Ад таго часу Рэлес захоўваў нянавісьць да Сталіна ды ягонага рэжыму. Цаніў кожную іскрынку свабоды, друкаваўся ў свабодных пэрыёдыках. Спрабаваў дапамагчы ўсім, каго крыўдзілі. Мне асабліва дарагое яго заступніцтва ў гісторыі зь дзялкамі, што марылі праз суд «утылізаваць» мой часопіс.

Зіхрано левраха — няхай блаславёна будзе памяць аб праведніку.

Вольф

Каментары

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення2

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць