Архіў

Паўстаньне беларусаў у Тэміртаў

45 гадоў назад у далёкім Казахстане адбыліся падзеі, якія паламалі жыцьцё не адной сотні нашых землякоў.

Гаворка ідзе пра паўстаньне моладзі ў Тэміртаў. Пра той выпадак мала хто ведаў тады, мала хто ведае і сёньня, а між тым, падзея заслугоўвае ўвагі. Адгукніцеся, удзельнікі паўстаньня!

Тэміртаў — казахскі горад недалёка ад Караганды, у палатачным лягеры каля якога пражывалі некалькі тысяч чалавек, што працавалі на будоўлі Карагандзінскага мэталюргічнага камбінату. Большасьць насельніцтва лягеру складала моладзь зь Беларусі і Ўкраіны. Акрамя таго, тут працавалі выхадцы з Баўгарыі, Румыніі, Польшчы. У параўнаньні з апошнімі, нашы землякі адчувалі сябе грамадзянамі другога гатунку, бо атрымлівалі меншы заробак. Да таго ж моладзь была нездаволена кепскімі жыльлёвымі ўмовамі і нястачай харчоў. Агульная сталоўка ў суботу вечарам і ў нядзелю не працавала. Нездаволенасьць урэшце вылілася ў стыхійны бунт.

Увечары ў суботу 3 кастрычніка 1959 г. каля 50-ці галодных юнакоў сабраліся ля дзьвярэй зачыненай сталоўкі і ў знак пратэсту падпалілі яе. Затым натоўп накіраваўся на рынак. Прадукты адбіралі ў гандляроў і тут жа дзялілі паміж сабой. Спроба міліцыі спыніць беспарадкі посьпеху ня мела. Хлопцы пачалі будаваць барыкады і закідаць міліцыю каменьнем. На наступны дзень хваляваньні працягваліся. Мясцовыя ўлады выклікалі з Караганды войскі для заспакаеньня моладзі, але тыя трапілі ў засаду. Тры грузавікі з жаўнерамі былі захоплены, а ў паўстанцаў зьявілася зброя.

Падзеі вельмі хутка выйшлі за рамкі «галоднага бунту». Захоп і разьмеркаваньне зброі сьведчаць пра тое, што ў паўстанцаў існавалі кіраўнічыя органы. Усю ноч з 4 на 5 кастрычніка з Алма-Аты, Акмолінску і Балхашу да Тэміртаў падцягваліся войскі. На месца падзей вылецеў першы сакратар ЦК кампартыі Казахстану Бяляеў, які загадаў не шкадаваць патронаў. Раніцай у панядзелак у горадзе пачаўся сапраўдны бой. З трох тысяч чалавек, якія прынялі ўдзел у хваляваньнях, каля сотні былі забіты і блізу тысячы паранены.

Пры канцы месяца за зачыненымі дзьвярыма адбыўся судовы працэс над кіраўнікамі паўстаньня. Двум зь іх быў вынесены сьмяротны прысуд, двое атрымалі дзесяць гадоў зьняволеньня, трое — пяць гадоў. Але і заробкі ў Тэміртаў павялічыліся, а давоз прадуктаў палепшыўся. Бяляеў неўзабаве быў зьняты з пасады.

Падзеі ў Тэміртаў так і застаюцца таямніцай. Хто кіраваў выступленьнем? Як склаўся далейшы лёс яго ўдзельнікаў? На гэтыя пытаньні няма адказу. Яшчэ, пэўна, жывуць у Беларусі і Казахстане сьведкі тых падзей. Можа, хто зь іх адгукнецца і пралье сьвятло на гэтую невядомую старонку нашай гісторыі.

Аўтар будзе ўдзячны за любую інфармацыю. Адрас захоўваецца ў Рэдакцыі.

Дзяніс Каліна, Клецак

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на красоўкі сканчваецца?6

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць