Архіў

Адам Глёбус

1995. Харыган і Амэрыка

Тэлевізійнік Стыў Харыган здымае пра мяне фільм на замову кампаніі CNN. Мы матляемся па Маскве ў аўтобусіку, наладаваным апаратураю. Я не падабаюся Стыву, а ён не падабаецца мне. На тэлевізіі заўсёды пануе гнятлівая атмасфэра, там ніхто нікому не падабаецца. Амэрыканец і не хавае свайго адмоўнага стаўленьня да маёй пэрсоны, што вызваляе мяне ад штучнай ветлівасьці. «Усе таленавітыя людзі жывуць у Амэрыцы!» — шпурляе Стыў. «Я не жыву ў ЗША, а фільм ты пра мяне здымаеш». — «Калі ты сапраўды таленавіты, дык будзеш жыць у Амэрыцы». — «Табе, Стыў, сягоньня пашанцавала. Ты размаўляеш зь літаратарам, езьдзіш па вялікім горадзе, разважаеш пра Мітчэл і Хемэта, а заўтра цябе з маскоўскага бюро пашлюць на Каўказ, у Чачэнію, да людарэзаў, ты будзеш здымаць пра вайну Поўначы з Поўднем і ўспамінаць, як было добра са мною ў Маскве». — «Усе здольныя людзі жывуць у Амэрыцы». Харыган у гэта верыць, безумоўна. У яго такая форма веры, такая рэлігія. Я не забыўся, як у дзяцінстве чуў падобнае: «Самыя шчасьлівыя дзеці жывуць у СССР!»

8.07.2004, 23:42

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць