Архіў

У Слуцку не па-людзку

Можна парадавацца за хлопцаў з «J_Mors», што іхная кампазыцыя заняла першае месца па выніках тыдня ў нацыянальным гіт-парадзе «На скрыжаваньнях Эўропы» (23.01), але сумна ад таго, што гэта адзіная беларускамоўная кампазыцыя з 22-х.

На пэрыфэрыі тыя ж праблемы. У Слуцку прайшоў канцэрт Палацу культуры «Навагодні сэрпанцін». Ніводнай беларускай песьні. Раней хоць уключалі адну беларускамоўную кампазыцыю. Няўжо цяпер нічога няма?

Наадварот, дастаткова паслухаць радыё ці проста прайсьці па мясцовых музычных крамках, каб знайсьці больш за сто адзінак такой прадукцыі ад клясыкі да рэпу.

Слуцак — горад зь вялікай гістарычнай спадчынай, і хацелася б, каб гэтая беларускасьць ня зьнікла, каб яна ўсё ж такі знаходзіла месца на слуцкай сцэне. У Беларусі ж жывём, панове, навошта ж народ пакідаць без уласных песень? Дый Палац культуры — установа, якая павінна зьяўляцца сьветачам культуры. І калі ўжо знайшлося месца для блатных песень, можа, знойдзецца месца і для беларускіх?

Размаўляючы зь людзьмі, якія маюць невялікую дасьведчанасьць у беларускай музыцы, часта даводзілася чуць думку, што патрэбна пачынаць менавіта з народнага, з каранёў. Магчыма, у гэтым сакрэт вялікага посьпеху «Песьняроў»? Шмат хто набыў бы запісы народных полек, народных песень з прыпеўкамі ў сучаснай апрацоўцы. Можа, ужо і ёсьць такі прадукт, але ён невядомы шырокаму колу слухачоў. Падкажыце, хто ведае. А пакуль што народ набывае Верку Сярдзючку. Хоць яшчэ не сваё, але затое ўжо і не расейскае.

Сяржук Кут, Слуцак

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць