Віктар Івашкевіч папраўляецца пасьля пералому абедзьвюх ног.
Сам палітык кажа, што паламаў ногі, бо няўдала скочыў зь цягніка, калі на Каляды меўся ехаць у Прагу. Ужо на пачатку студзеня Івашкевіча выпісалі з больніцы. Нядаўна пачаў самастойна хадзіць. Цяпер, паводле ягоных словаў, асноўная праблема — расхадзіцца. Зычым Віктару найхутчэй выйсьці на сваё!
Партыя БНФ гэтымі днямі засталася без начальства. Вінцук Вячорка перабывае зь візытам у ЗША на запрашэньне Рады БНР, ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч — у Вялікай Брытаніі. Юр’ю Хадыку нядаўна зрабілі плянавую апэрацыю на калене, і ён ходзіць з мыліцамі.
АШ
Каментары