Свет

Нарвежскі суд адмовіўся выпусціць Брэйвіка, вінаватага ў забойстве 77 чалавек

Суд нарвежскай акругі Тэлемарк адмовіў у датэрміновым вызваленні неанацысту Андэрсу Брэйвіку, які забіў у 2011 годзе 77 чалавек, дзеля, як ён сцвярджаў, «абароны белай расы» ад мультыкультуралізму і міграцыі. У пастанове суда гаворыцца, што Брэйвік не дэманструе прыкмет выпраўлення, піша Бі-бі-сі.

Андэрс Брэйвік. Фота: Getty Image

На першым выязным пасяджэнні Судовай камісіі па яго вызваленні 18 студзеня Брэйвік, як і падчас усіх мінулых пасяджэнняў, ускінуў руку ў нацысцкім прывітанні. 

На судзе Брэйвік ўсклаў віну за здзейсненае ім масавае забойства на прапагандыстаў радыкалізму.

«У тым, што мне прамылі мазгі, няма маёй віны. Тыя, хто прамывае мазгі людзям, радыкалізуючы іх у інтэрнэце, практычна цалкам вінаватыя ў тым, што здарылася 22 ліпеня [2011]»,

— сказаў ён.

«Я даю вам слова гонару, што ўсё гэта (верагодна, Брэйвік мае на ўвазе гвалтоўныя дзеянні - Бі-бі-сі) я пакінуў ззаду. Але гэта не значыць, што я не буду змагацца за нацыянал-сацыялістычны захоп Нарвегіі і Захаду»,

— цытуе словы Брэйвіка агенцтва Reuter.

Суд, аднак, палічыў, што вызваляць Брэйвіка небяспечна. «Бо ягоны псіхалагічны стан не змяніўся, існуе відавочная рызыка таго, што ён працягне лінію паводзін, якая прывяла да нападу 22 ліпеня», — гаворыцца ў заяве суда акругі Телемарк. 

Андэрс Брэйвік 22 ліпеня 2011 года зладзіў выбух у цэнтры Осла, у выніку чаго загінулі восем чалавек. Затым ён накіраваўся на востраў Утоя, дзе быў размешчаны моладзевы лагер, і адкрыў там страляніну. Ягонымі ахвярамі на востраве сталі 69 чалавек, у асноўным падлеткі. Забойства 77 чалавек стала самым крывавым злачынствам у Нарвегіі з часоў Другой сусветнай вайны.

Пазней Брэйвік казаў, што марыў здзейсніць тэракт па прыкладзе «Аль-Каіды»: захапіць і абезгаловіць перад відэакамерай былую прэм'ерку Нарвегіі Гру Харлем Брунтланд, перад гэтым прымусіўшы яе ўстаць на калені і маліць аб літасці.

У 2012 годзе Брэйвіка прысудзілі да 21 года зняволення. Але, у адпаведнасці з нарвежскім заканадаўствам, тэрмін Брэйвіка будзе падоўжаны пасля яго заканчэнні, калі суд палічыць яго па-ранейшаму небяспечным для грамадства. Цяпер жа, пасля таго, як яму ў першы раз адмовілі ў вызваленні, ён мае права падаваць аналагічныя хадайніцтвы кожны год.

Новы суд над Брэйвікам зноў прыкаваў да ягонай постаці ўвагу публікі. Гэта абурае сваякоў забітых Брэйвікам на востраве Утоя актывістаў левых арганізацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў11

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»10

Еўракамісія звярнулася ў Белы дом па тлумачэнні, што цяпер будзе з гандлёвай дамовай пасля адмены трампаўскіх мытаў

Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам8

У іспанскай Валенсіі каля марской прыстані для яхт знайшлі кіта вагой 6,5 тоны2

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі3

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе14

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

Калеснікава не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР — у якой сакратаром няспынна працуе бабарыканец Краўцоў24

У Польшчы скарацілася колькасць кампаній з беларускімі каранямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў11

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць