Грамадства

МУС: Трое партызанаў былі параненыя пры затрыманні, адзін у цяжкім стане

У ноч на 30 сакавіка былі затрыманыя трое жыхароў Бабруйска ва ўзросце ад 27 да 28 гадоў, якія ажыццяўлялі сабатаж на чыгунцы. Яшчэ аднаго затрымалі 1 красавіка ў Барысаўскім раёне, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Трое з чатырох падпольшчыкаў былі параненыя пры затрыманні.

Адзін з затрыманых знаходзіцца ў лячэбнай установе, паведаміла МУС. Іншым аказаная меддапамога на месцы.

Гэтыя партызаны маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі.

Пазней сталі вядомыя прозвішчы затрыманых «рэйкавых партызан», верагодна, бабаруйчан. Гэта Мінкевіч Яўген (28.01.1994), Клімаў Дзмітрый (21.09.1993), Аўрамцаў Уладзімір (07.04.1994).

Тэлеграм-канал @belzhd_live піша, што пасля затрымання людзям, якія не аказвалі супраціву, былі мэтанакіравана прастрэленыя каленныя суставы. 

Раней «Рабочы рух» раней сцвярджаў, што партызанам удалося ўцячы. На запыт «Нашай Нівы» «Рабочы рух» патлумачыў, што, напэўна, гаворка пра тры розныя падпольныя групы.

Сапраўды, у паведамленні МУС гаворыцца пра затрыманне тых, хто здзейсніў дыверсіі 25 сакавіка ў Барысаўскім і 28 сакавіка ў Асіповіцкім раёнах. Пра іх была інфармацыя ў чаце чыгуначнікаў 28 сакавіка.

У пазнейшым паведамленні чыгуначнікаў гаварылася пра інцыдэнт 30 сакавіка.

Па інфармацыі тэлеграм-канала чыгуначнікаў @belzhd_live, 30 сакавіка на перагоне Савічы — Бярэзіна (участак Асіповічы — Гомель), паблізу прыпыначнага пункта «Бабіна», былі ўскрытыя рэлейныя шафы, адну з іх паспелі падпаліць. 

У той жа час у лесапаласе непадалёк знаходзілася патрульная група з унутраных войскаў, якая адкрыла па партызанах агонь з баявой зброі. Але тым удалося ўцячы ад пераследу.

Цэлы шэраг актаў сабатажу на чыгунцы Беларусі быў здзейснены на заклік супольнасці «Байпол», якая яднае афіцэраў — праціўнікаў дыктатуры, пасля таго як Расія з тэрыторыі Беларусі напала на Украіну. Па чыгунцы перавозяць расійскую вайсковую тэхніку, а таксама боепрыпасы, якія выкарыстоўваюцца для абстрэлаў украінскіх гарадоў і пазіцый украінскай арміі.

На некаторых перагонах былі спаленыя рэлейныя шафы, на іншых — замкнулі дротам рэйкі, тым самым вывелі з ладу сігналізацыю. Пад Стоўбцамі сям'я выцягнула на рэйкі бярвёны. Гэтыя акцыі запавольваюць рух цягнікоў на некаторы час, але не ўплываюць на бяспеку руху.

Беларускай чыгункай вязуць эшалон расійскай бранятэхнікі. Раён станцыі «Брэст-Паўднёвы»

Пасля гэтага стала вядома пра арышт у розных рэгіёнах Беларусі трох дзясяткаў чыгуначнікаў, звязаных з падполлем.

Акрамя таго, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ГУБАЗіК, структура Міністэрства ўнутраных спраў, якая выконвае функцыі палітычнай паліцыі, за апошнія тыдні арыштавала некалькі дзясяткаў людзей у Мазыры і раёне, у Светлагорску і раёне, у Баранавічах, Стоўбцах і ў Дзяржынску. Мэтай затрыманняў быў пошук людзей, якія рыхтавалі акты сабатажу на чыгунцы або перадавалі ў незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы інфармацыю аб перамяшчэнні расійскіх войскаў ці пусках ракет па Украіне.

Стала таксама вядома, што частку сілавікоў, якія займаліся падаўленнем руху за грамадзянскія правы, а таксама байцоў унутраных войскаў, перакінулі на ахову чыгункі. 

Ва Украіне весткі пра дыверсіі на беларускай чыгунцы грамадская думка прыняла з вялікай удзячнасцю.

Расія напала на Украіну 24 лютага, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Гэтае грубае парушэнне міжнароднага права было асуджанае Генеральнай асамблеяй ААН 140 галасамі супраць пяці, сярод гэтых пяці і Беларусь.

У выніку агрэсіі загінулі ўжо дзясяткі тысяч вайскоўцаў з абодвух бакоў, а таксама мірных жыхароў. На акупаваных тэрыторыях адбываюцца сапраўдныя зверствы, іх маштаб стаў вядомы пасля разгрому расійскіх войскаў пад Кіевам.

Згодна з міжнародным правам, Беларусь лічыцца саўдзельніцай агрэсіі, бо прадаставіла сваю тэрыторыю для вядзення вайны.

«Па супрацоўніках працуе непасрэдна КДБ». Падрабязнасці затрыманняў на чыгунцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі3

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек11

Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!12

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць