Ратавальнікі дапамаглі зняць гардэробны нумарок з пальца хлопчыка
Сёння ў Бабруйску на нумар 101 паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі 11‑гадоваму хлопчыку, паведамляе МНС.

Дзіця надзела металічны гардэробны нумарок на палец і не змагло самастойна яго зняць.
Ратавальнікі з дапамогай спецыяльнага інструмента вызвалілі палец хлопчыка.
Медыцынская дапамога дзіцяці не спатрэбілася.
Каментары