БЕЛ Ł РУС

Колькасць працоўных мігрантаў у Беларусі за год павялічылася амаль у тры разы

26.05.2025 / 20:20

Nashaniva.com

У Міністэрстве ўнутраных спраў паведамілі, што колькасць працоўных мігрантаў у краіне павялічылася за год у 2,8 раза і цяпер складае 34 тысячы чалавек. Гэтыя даныя паведаміў начальнік Упраўлення знешняй працоўнай міграцыі МУС Уладзімір Маргевіч у эфіры тэлеканала СТВ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: unctad.org

Чыноўнік адзначыў, што рост колькасці працоўных мігрантаў адбываецца паступова. У 2023 годзе міграцыя была малая, аднак пасля зменаў у працоўным заканадаўстве з першага паўгоддзя 2023 года плынь працоўных мігрантаў істотна павялічылася.

У прыватнасці, у 2024 годзе колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў 2,8 раза і дасягнула 34 тысяч чалавек. У мінулым годзе той жа Маргевіч казаў пра 11 тысяч працоўных мігрантаў.

Чытайце таксама:

У Польшчы параўналі мігрантаў з Беларусі і Украіны: адных аднеслі да «прагрэсіўных», другіх — да «кансерватыўных»

Лукашэнка зноў заявіў пра патрэбу запрашэння працоўных мігрантаў

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры

У Мачулішчах затрымалі нелегалаў з Афганістана і Пакістана

Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец

Каментары да артыкула