Свет2121

У Польшчы параўналі мігрантаў з Беларусі і Украіны: адных аднеслі да «прагрэсіўных», другіх — да «кансерватыўных»

Прадстаўнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта правялі даследаванне патрэб і пажаданняў мігрантаў з Беларусі і Украіны і выявілі істотныя адрозненні паміж імі. 

Даследаванне праводзілася ў 2022—2023 гадах, але апублікавалі яго ў сетцы ўсяго некалькі тыдняў таму, заўважыла «Салідарнасць».

Уроцлаў — сталіцу Ніжняй Сілезіі — называюць горадам з інтэнсіўным прытокам мігрантаў. Сярод іх праз колькасць вылучаюцца ўкраінцы і беларусы.

Грамадзян Украіны ва Уроцлаве на канец 2021 года пражывала 60—80 тысяч чалавек, пасля пачатку поўнамаштабнай ваеннай агрэсіі Расіі — іх колькасць узрасла да 250 тысяч. Гэта значыць, што кожны трэці жыхар Уроцлава цяпер — украінец.

Другой, паводле колькасці, «але, відаць, мала заўважнай нацыянальнасцю», як пішуць даследчыкі, з’яўляюцца беларусы. У мінулым годзе іх колькасць у Ніжняй Сілезіі ацэньвалася амаль у 10 тысяч чалавек.

У 2022—2023 гадах украінцаў і беларусаў апытвалі наконт іх чаканняў і патрабаванняў у дачыненні да горада і яго жыхароў, каб зразумець іх гатоўнасць узяць на сябе ролю «гараджаніна».

Даследчыкі апыталі каля 900 чалавек: у розных месцах Уроцлава распаўсюджваліся папяровыя анкеты, праводзілася апытанне ў групах дыяспар у сацсетках. З апытаных 352 рэспандэнты з Беларусі (175) і Украіны (177) заявілі пра сваю гатоўнасць застацца ва Уроцлаве.

Чым адрозніваюцца мігранты з Беларусі і Украіны?

Паводле вынікаў апытанняў, аўтары даследавання адзначаюць, што для прадстаўнікоў абедзвюх дыяспар важна, каб Уроцлаў быў экалагічным горадам. Але ў многіх іншых пытаннях іх чаканні «ўсё ж адрозніваюцца».

Украінцы часцей выказваюць неабходнасць руху да «мультыкультурнага мегаполіса», у той час як беларусы выступаюць за развіццё Уроцлава як «мыслячага горада».

Украінскія мігранты часцей выказваюць пажаданне павышэння даступнасці арэндных кватэр, што прапануюцца гарадскімі ўладамі, і спецыяльных прапаноў для мігрантаў у розных сферах.

Мігранты з Беларусі часцей чакаюць развіцця горада і яго грамадскага транспарту, пашырэння ўдзелу ў прыняцці рашэнняў адносна таго, што тут адбываецца (ёсць жаданне галасаваць па гарадскім бюджэце). Яны таксама выказваюць гатоўнасць падпарадкоўвацца больш жорсткім абмежаванням дзеля паляпшэння стану навакольнага асяроддзя ў горадзе.

«Выяўленыя адрозненні сведчаць пра ступень інтэграцыі ў мясцовую супольнасць», — адзначаюць даследчыкі.

Украінцы больш чакаюць разумення культурных адрозненняў і наяўнасці шматмоўных надпісаў у грамадскіх месцах. Беларусы — прыняцця мігрантаў як суседзяў.

Аўтары даследавання таксама адзначаюць, што апытаныя мігранты з Беларусі прынялі рашэнне пра эміграцыю «пераважна з эканамічных прычын», таму рэалізавалі загадзя складзены план міграцыі, у тым ліку адносна працы.

«У сваім бачанні горада і вызначэнні ўласнай ролі ў ім яны хутчэй прагрэсіўныя, чым кансерватыўныя — яны часцей фармулююць чаканні, што сведчаць пра прызнанне неабходнасці развіцця горада, зручнага для жыцця, як з пункту гледжання інфраструктуры, так і эканомікі, і грамадства», — пішуць прадстаўнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта.

На іх думку, мігрантаў з Украіны можна ахарактарызаваць як больш кансерватыўных, чым прагрэсіўных. Для іх Уроцлаў — перш за ўсё месца прытулку ад вайны і горад, адкрыты для замежнікаў, які дае магчымасці для працы і адукацыі.

Шмат хто з апытаных украінцаў чакае ад уладаў сацыяльнай падтрымкі, атрымання асаблівых правоў. Пры гэтым яны застаюцца гатовымі да сацыяльнага ўдзелу, але такога, што адбываецца ў блізкай прасторы (у жылым раёне або сярод сяброў сваёй этнічнай супольнасці).

У даследаванні адзначаецца, што атрыманыя партрэты мігрантаў даюць магчымасць зрабіць выснову пра іх гатоўнасць «узяць на сябе ролю грамадзяніна горада».

Каментары21

  • Імя
    25.05.2025
    А на якой мове хочуць надпісы ўкраінцы? Яны ж з рускамоўных частак краіны, большасць з іх не ведае сваёй мовы. Магчыма, нясуць расійскую "мультыкультурнасць" у Польшчу. Кансерватыўныя, так😂
  • Каваленка
    25.05.2025
    Маглі б развіваць Беларусь, калі б пазбавіліся маскальскай акупацыі і іх халуёў. Замест гэтага сталі суверэнамі.
  • huh?
    25.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

У вёсцы пад Мінскам купілі дом за мільён даляраў3

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць