БЕЛ Ł РУС

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

16.02.2026 / 19:40

Nashaniva.com

Былая давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года Таццяна Канеўская адбыла ўвесь тэрмін пакарання. Дома жанчыну чакаў няпоўнагадовы сын, піша «Гомельская вясна».

Таццяна Канеўская. Фота: «Радыё Свабода»

Таццяна Канеўская была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. У жніўні таго ж года пасля ператрусаў у яе доме Таццяну затрымалі. Яе абвінавацілі паводле арт. 293 КК («масавыя беспарадкі») і арт. 292 КК («захоп будынкаў»).

4 мая 2021 года суд прызначыў жанчыне 6 гадоў пазбаўлення волі.

Падчас адбывання пакарання Канеўскую неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ, у 2022 годзе перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. Па інфармацыі праваабаронцаў, яна была абмежаваная ў спатканнях і перадачах, мела праблемы са здароўем.

Таццяна прыйшла ў грамадзянскі актывізм праз барацьбу за свайго сына, асуджанага паводле наркатычнага артыкула. Яна была адной з прадстаўніц ініцыятывы «Матчын рух 328», выступала за змякчэнне антынаркатычнага заканадаўства і ініцыявала галадоўку маці асуджаных. У 2019 годзе балатавалася ў дэпутаты.

Чытайце таксама:

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі ўмоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Сыну палітзняволенай Канеўскай далі тры гады калоніі за каментары ў адрас сілавікоў

«Качанава крычала, пасля выбачалася» — маці асуджаных за наркотыкі распавялі пра сустрэчу з чыноўнікамі

Каментары да артыкула