У Гомелі па справе аб масавых беспарадках затрымана давераная асоба Ціханоўскай

У Гомелі затрыманая давераная асоба Ціханоўскай — Таццяна Канеўская. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, піша Tut.by.
Як Судаленка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, Таццяна Канеўская затрыманая і дастаўленая ў СІЗА №1 Мінска па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
Нагадаем, 10 жніўня кіраўнік СК Іван Наскевіч заявіў, што па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да міліцыі распачатыя крымінальныя справы.
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары