Грамадства6868

«Качанава крычала, пасля выбачалася» — маці асуджаных за наркотыкі распавялі пра сустрэчу з чыноўнікамі

2 мая ў Адміністрацыі прэзідэнта сем жанчын, чыіх дзяцей асудзілі за наркотыкі, сустрэліся з Наталляй Качанавай. Жанчын запрасілі прыехаць з Калінкавіч у Мінск пасля таго, як яны абвясцілі галадоўку 27 красавіка.

Сустрэча з Качанавай працягвалася больш за 2 гадзіны. Акрамя Качанавай, прысутнічалі яе намеснікі Валеры Міцкевіч і Уладзімір Жаўняк, а таксама начальнік ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Ільясевіч.

Журналістаў на яе не пусцілі.

Агулам падтрымаць галадаючых прыйшло каля 40 чалавек. Шмат у каго з іх дзеці таксама адбываюць тэрміны за наркотыкі.

У чаканні сябровак жанчыны, якія засталіся пад будынкам Адміністрацыі, памаліліся за сваіх дзяцей і чыноўнікаў: «Хай бог змягчыць сэрцы начальству, усім людзям у гэтай адміністрацыі. Мы бласлаўляем усіх, хто тут сядзіць каб яны працавалі на карысць народа, як гасподзь іх паставіў».

Галадаючыя маці выйшлі няхутка, некаторыя — у слязах.

«Цяжкая сустрэча, часам пераходзілі нават на крык. І мы крычалі, і Качанава, пасля яна выбачалася.

Галадоўку не спыняем, бо канкрэтнага выніку няма. Качанава паабяцала ў найбліжэйшы час даць пісьмовы адказ. Стала вядома, што новы законапраект ёсць, пра меншае пакаранне тым, хто ўжывае, але не гандлюе. Але некаторыя структуры не хочуць законапраект узгадняць. Мы так разумеем, што гэта Шуневіч, — распавяла Таццяна Канеўская.

— Качанава сказала, што заўтра ўсё Лукашэнку будзе дакладзена. Але наша сустрэча з Лукашэнкам немагчымая. Кажуць: «А навошта?»

Наконт перагляду тэрмінаў тым, каго ўжо асудзілі, нічога не адказалі».

Ліяна Шуба дадала:

«Надзея, што Лукашэнка нас прыме, усё ж ёсць, Качанава неўзабаве дасць адказ».

Каментары68

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень12

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць