Навіны

«Поле цудаў» у Ждановічах закрывацца не будзе

Рынак патрыманых рэчаў — «поле цудаў» — у Ждановічах закрывацца не будзе. Паводле інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, кіраўніцтва горада не падтрымала рашэнне адміністрацыі ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» аб закрыцці рэчавага рынку па гандлі патрыманымі таварамі.

Як пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, на час рэканструкцыі пляцоўкі гэтага рынку месцы для гандлю патрыманымі таварамі будуць перанесеныя ў іншыя зоны на тэрыторыі рынку «Ждановічы».

Усе ахвотныя будуць забяспечаныя абуладкаванымі гандлёвымі месцамі, кошт арэнды гандлёвага месца застанецца на ранейшым узроўні.

Кіраўніцтву ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» дадзена даручэнне ўсе работы па навядзенні парадку завяршыць да 10 студзеня 2014 года.

Аб планах закрыць з 2 снежня сектар патрыманых тавараў (так званае «поле цудаў»), які знаходзіцца ў кіраванні ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы», раней паведаміў начальнік інфармацыйна-рэкламнай службы ГД «Ждановічы» Віталь Горбач.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне20

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць