Беларуская мова1919

Где скачать книги на белорусском языке?

Сітуацыю з выданнем кніг па-беларуску цяжка назваць аптымістычнай: за мінулы год менш за 10% выдадзеных кніг былі напісаныя па-беларуску. Далёка не заўсёды і далёка не ва ўсіх кнігарнях можна знайсці тое, што цікавіць беларускамоўнага пакупніка. Ратуе інтэрнэт.

Чытаць электронныя кнігі найзручней з адмысловых «чыталак»-рыдараў. Падобныя да планшэтаў прылады маюць E-ink-экран («электронная папера», «электронныя чарнілы»), ад якога вочы стамляюцца не больш, чым ад папяровай кнігі, бо экран не выпраменьвае, а адбівае святло. Такія рыдары каштуюць менш за 100 даляраў, найчасцей маюць экраны дыяганаллю 6 цаляў.

Чытаць зручна і з планшэтаў ды смартфонаў (калі сачыць за часам, не перанапружваць вочы і рэгуляваць яскравасць). Папулярныя праграмы-чыталкі для Android — Cool Reader і FB Reader, для iOS у дадатак да стандартнай iBooks раяць Marvin іEbook Reader, для Windows Phone ёсць Coffee Reader.

Розныя праграмы ёсць і для чытання кніг з камп’тара (сачыце за вачыма і спінай!). Са многімі фарматамі справяцца FBReader іCalibre. Для PDF параім выкарыстоўваць Foxit Reader, а для DjVu — WinDjVu.

Дзе спампаваць кнігі:

  • Напэўна, самая вядомая беларуская анлайн-бібліятэка — «Беларуская палічка» па адрасе knihi.com.
  • Добра вядомая і бібліятэка kamunikat.org.
  • Выдатнае электроннае выдавецтва жыве на сайце bybooks.eu.
  • Немалая калекцыя кніг поруч з праграмамі, аўдыё і відэа сабраная на spampavac.by.
  • Як ні дзіва, шыкоўную бібліятэку кніг па-беларуску прадстаўляе вытворца электронікі з беларускімі каранямі Prestigio па адрасе ebooks.prestigioplaza.com.
  • Вялікую калекцыю электронных кніг мае Саюз беларускіх пісьменнікаў на сайце lit-bel.org.
  • Багата энцыклапедый, слоўнікаў, кніг па гісторыі і мастацтве сабраў аўтар сайта adverbum.org.
  • Таксама разнастайныя экцыклапедыі, слоўнікі, падручнікі і даведнікі ёсць на slounik.org.
  • Беларускамоўныя кнігі збірае і суполка «УКантакце» пад назвай «Беларуская літаратура».
  • Мастацкая літаратура беларускіх аўтараў ёсць на сайце выдавецтва «логвінаЎ» — lohvinau.by.
  • Трошкі цікавых кніг ёсць на pravapis.org, трошкі наkniga.ucoz.org.
  • Адмысловая праграма з дзіцячай літаратурай у прыгожым аздабленні ёсць для iOS, завецца яна «Кнігі дзеткам». Дарэчы, дзіцячыя казкі і вершыкі можна знайсці на kazki.by.
  • Фанаты «Гары Потэра» будуць радыя збору перакладаў на беларускую на сайце belpotter.by.

Нядаўна паспяхова завершыўся збор сродкаў на стварэнне iOS-версіі казак з голасам Алега Хаменкі і малюнкамі Юліі Рудніцкай. Праграма мае з’явіцца ў хуткім часе, пакуль казкі можна паглядзець і паслухаць на сайце kazki.unicef.by.

***

Не забывайце, праз інтэрнэт можна замовіць і традыцыйныя папяровыя кнігі — напрыклад, на imbryk.byknihi.by ціprastora.by.

Ведаеце іншыя добрыя сайты з беларускімі кнігамі? Распавядзіце пра іх у каментарах!

Чытайце таксама: 16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Комментарии19

Речь этого минского выпускника на линейке в 2020-м взорвала интернет. Что с парнем сейчас?3

Речь этого минского выпускника на линейке в 2020-м взорвала интернет. Что с парнем сейчас?

Все новости →
Все новости

Кто бы еще с показной радостью согласился с унизительным исправлением? Только Лукашенко15

«Найти номер в гостинице можно и за 8 рублей». Белорус отправился в суперэкономное путешествие по стране2

В Барселоне родители оставили 10-летнего ребенка в аэропорту, чтобы не пропали билеты и отпуск15

Трамп заявил о готовности США к ядерному конфликту с Россией10

Светлана Тихановская рассказала о болезни сына и его интересе к геополитике13

Украинский солдат спасся из окружения на электровелосипеде, который ему сбросили с дрона1

С октября начнут действовать новые правила въезда в ЕС. Что изменится для белорусов

«На плечах маечка Mark Formelle». Группа Leibonik выпустила новый альбом6

Журналист Игорь Карней о том, как получил в наследство репрессированные гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Речь этого минского выпускника на линейке в 2020-м взорвала интернет. Что с парнем сейчас?3

Речь этого минского выпускника на линейке в 2020-м взорвала интернет. Что с парнем сейчас?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць