Афиша

Лекция «Завет Игната Абдираловича» — 17 декабря в Гродно

акварэль Вячаслава Паўлаўца

Ігнат Абдзіраловіч - аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і несувымерна вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі - якая і ўзнікае, калі мы звяртаемся да яе пачатку, спрабуючы прачытаць запаветы заснавальнікаў і ўбачыць праз іх вобразы будучыні. У час, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, ідэі Абдзіраловіча выяўляюцца неверагодна жывымі і дзейснымі.

У межах Году беларускага мыслення Лятучы ўнівэрсітэт у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі», курсамі беларускай мовы «Мова Нанова» падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч. Лекцыі адбудуцца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

17 снежня а 18.30 у гарадзенскай галерэі «Крыга» Павел Баркоўскі прамовіць першую лекцыю «Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча». Праз асэнсаванне апісанай Абдзіраловічам культуралагічнай і геапалітычнай дылемы паміж Усходам і Захадам і прапанаваных ім магчымых сцэнароў будучага развіцця Беларусі ў палітычных, культурных, гаспадарчых формах, разам з лектарам спрабуем разважаць над пытаннямі: наколькі прапановы, агучаныя сто год таму, працягваюць заставацца дзейснымі ікарыснымі сёння? Наколькі пасуюць сённяшнім варункам нашага развіцця, даюць нам належны шлях?

Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 3-11 (галерэя «Крыга»). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375291068594, +375297422040 (Менск)

Комментарии

Сейчас читают

Белоруска одновременно имела два гражданства — но узнала об этом только в 21 год. Как так получилось?

Белоруска одновременно имела два гражданства — но узнала об этом только в 21 год. Как так получилось?

Все новости →
Все новости

В Мстиславском районе семейная пара погибла из-за пожара в соседней квартире

«Экономический террор». Россия ударила по американской кондитерской фабрике в Сумской области

В центре Минска строят новый торгово-офисный комплекс3

Маврикий, Сейшелы, Шри-Ланка и не только: посмотрели, куда сбежали от белорусских морозов провластные артисты и ведущие18

Пьяный бесправник угнал фуру и гонял на ней по трассе. Задерживали его с оружием

В Иране впервые после брутальных разгонов прошли новые акции протеста8

Как сейчас отправить деньги из Литвы в Беларусь, когда последний банк отключил там свои карты?16

Уиткофф анонсирует «хорошие новости» по Украине и РФ уже в ближайшие недели6

Во Львове ночью произошел теракт. Погибла девушка-полицейский1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белоруска одновременно имела два гражданства — но узнала об этом только в 21 год. Как так получилось?

Белоруска одновременно имела два гражданства — но узнала об этом только в 21 год. Как так получилось?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць