Афіша

Лекцыя «Запавет Ігната Абдзіраловіча» — 17 снежня ў Гродне

акварэль Вячаслава Паўлаўца

Ігнат Абдзіраловіч - аўтар маленькага эсэ «Адвечным шляхам» і несувымерна вялікай ідэі «ліючайся формы». Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі - якая і ўзнікае, калі мы звяртаемся да яе пачатку, спрабуючы прачытаць запаветы заснавальнікаў і ўбачыць праз іх вобразы будучыні. У час, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, ідэі Абдзіраловіча выяўляюцца неверагодна жывымі і дзейснымі.

У межах Году беларускага мыслення Лятучы ўнівэрсітэт у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі», курсамі беларускай мовы «Мова Нанова» падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч. Лекцыі адбудуцца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

17 снежня а 18.30 у гарадзенскай галерэі «Крыга» Павел Баркоўскі прамовіць першую лекцыю «Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча». Праз асэнсаванне апісанай Абдзіраловічам культуралагічнай і геапалітычнай дылемы паміж Усходам і Захадам і прапанаваных ім магчымых сцэнароў будучага развіцця Беларусі ў палітычных, культурных, гаспадарчых формах, разам з лектарам спрабуем разважаць над пытаннямі: наколькі прапановы, агучаныя сто год таму, працягваюць заставацца дзейснымі ікарыснымі сёння? Наколькі пасуюць сённяшнім варункам нашага развіцця, даюць нам належны шлях?

Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 3-11 (галерэя «Крыга»). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375291068594, +375297422040 (Менск)

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

Ці ўдарыць армія ЗША па Іране і ці дапаможа ёй Ізраіль?4

Што Толкін і яго пярсцёнкі тлумачаць нам пра Лукашэнку лепш за палітолагаў15

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

Затрымалі падазраваную ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў Львове1

Гутэнберг: гісторыя выгнанніка, які назаўсёды змяніў свет да лепшага3

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

«Яно ўжо ў дарозе!!!»: Трамп заявіў аб адпраўцы плывучага шпіталя ў Грэнландыю11

Нарвегія выйграла медальны залік Алімпіяды. Столькі золата не было яшчэ ніколі2

У Мсціслаўскім раёне сямейная пара загінула праз пажар у суседняй кватэры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?7

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць