Архіў

Лёгкія, лёгкія нашы далёкія

Лёс беларусаў Падляшша важны як знак. Калі сківіцы польскай бюракратыі разжуюць і выплюнуць іх, тады ўсе нашы спадзяваньні на Эўропу марныя.

У Польшчы адзін за адным узьнікаюць «камітэты салідарнасьці зь Беларусьсю». Зь Беларусьсю, бясконца далёкай ад сярэдняга паляка, па вуліцах якой гойсаюць белыя мядзьведзі і беларускія шавіністы, з гамэрычным рогатам паядаючы трупы безабаронных палякаў і запіваючы іх бярозавікам.

І ў той жа час у Беластоку працягваецца працэс над сябрамі Праграмнай рады беларускага тыднёвіка «Ніва». Беластоцкія беларусы палякам бліжэйшыя, але й цяжэйшыя. Упарта распускаюцца чуткі, нібыта яны прысвоілі сабе частку ўрадавых датацый. Насамрэч крадзяжу або «адкату», як прызнае і пракуратура, не было. Загнаныя ў кут бюракратычнай марудлівасьцю ў выдзяленьні датацыі, выдаўцы мусілі «расьцягнуць» рэшту грошай на чарговы фінансавы год, замест таго каб спыніць выхад газэты і чакаць рашэньня «зьверху». За гэта і паплаціліся.

Дзевяці з адзінаццаці сяброў Праграмнай рады прапанавалі частковае прыпыненьне справы з выплатай адносна невялікага штрафу і гадавым выпрабавальным тэрмінам. Такая зьдзелка цалкам укладаецца ў польскае заканадаўства. Але, рызыкуючы страціць значна больш, усе «злачынцы» ад зьдзелкі адмовіліся, настойваючы на поўным апраўданьні ўсіх. Цяпер будзе новы суд.

Як ставяцца да беластоцкай справы польскія палітыкі? Можна было б згуляць «на кантрасьце»: у Беларусі Саюз палякаў дажывае апошнія дні, яго актывісты чакаюць рэпрэсій, пашытых, як добры касьцюм, індывідуальна на кожнага, а не прамыслова-аднолькавых, як у Польшчы. Здавалася б, цяпер ідэальныя ўмовы стварыць сабе доўгатэрміновую рэпутацыю, праявіўшы міласэрнасьць ды скамандаваўшы злосным сабакам «Фу!». І тады ўжо глядзець на беларускія ўлады з заслужаным пачуцьцём маральнай перавагі. Але выглядае, што польскім уладам бліжэйшая лёгіка вэндэты, «сымэтрычнага адказу», «вока за вока».

Паказальна, аднак, што беларуская дзяржаўна-прапагандысцкая машына не ўхапілася за гэтую справу. Відаць, гэта інстынкт самазахаваньня: хай сабе і палякі, і імпэрыялісты, але як душаць носьбітаў беларускай мовы і беларускай сьвядомасьці, то робяць «аб’ектыўна карысную» справу. Дзеля гэтага можна часова паступіцца і антыпольскай рыторыкай. Гэтаксама разважаў Сталін, спыніўшы ў 1944 г. наступ на Варшаву, каб даць немцам разграміць польскае нацыянальнае паўстаньне. Значыцца, нашы ўлады сапраўды добра засвоілі ўрокі вайны. Значыцца, яны сапраўды ўмеюць думаць стратэгічна, ня горш за крамлёўскага горца. У адрозьненьне ад нас. Таму яны ўвесь час і перамагаюць.

Лёс беларусаў Падляшша важны як знак. Калі бязьлітасныя сківіцы польскай бюракратыі разжуюць і выплюнуць іх, тады ўсе нашы спадзяваньні на Эўропу марныя. Занятая легалізацыяй гомасэксуальных шлюбаў, эўтаназіі, цкаваньнем «Нівы», пераносам вытворчасьці ў Кітай (каб свае бэйбусы ня пэцкалі рук аніякай працай), падрыхтоўкай перагаласаваньня рэфэрэндумаў па эўраканстытуцыі аж да «слушнага» выніку, выкрэсьліваньнем з гэтай канстытуцыі ўсялякіх згадак пра хрысьціянства, Эўропа здолее дапамагчы толькі некаторым з нас. Тым, хто заплюшчыць вочы на рэальныя праблемы — як беларусаў Польшчы, так і самой Беларусі — і будзе бясконца-бессэнсоўна паўтараць лібэральныя мантры, лісьліва зазіраючы ў вочы заходнім суразмоўнікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць