Архіў

Быкаў не для продажу

Выйшлі першыя тры тамы з поўнага збору твораў Васіля Быкава.

Маштабны праект рэалізуе грамадзкая ініцыятыва «Воля народу» пры ўдзеле Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Каардынатар праекту, старшыня СБП Алесь Пашкевіч называе гэты праект агульнаграмадзкім. Задума выдаць поўны збор твораў пісьменьніка была агучана два гады таму, калі адбылося першае пасяджэньнне па ўшанаваньні памяці пісьменьніка. «Васіль так хацеў убачыць свой збор твораў, але ён выйшаў запозна. Хоць кажуць, што лепей так, чым ніколі», — гаворыць Ірына Быкава, якая ўвайшла ў рэдакцыйную калегію. Выданьне рыхтавалася па плянах-праспэктах, якія пасьпеў падрыхтаваць аўтар. «Гэта неакадэмічны збор, бо творы зьмяшчаюцца не ў храналягічным парадку. У першым томе апублікаваны апошнія па часе напісаньня творы — аповесьці «Аўганец» і «Ваўчыная яма», апавяданьні і прыпавесьці. Менавіта першы том уразіў старшыню СБП болей за ўсё. «Падчас працы над ім я зразумеў, што Васіль Быкаў ня толькі пісьменьнік XX ст., яго можна лічыць мастаком XXI ст. У прыпавесьцях ён алегарычна асэнсоўвае сучаснасьць, мадэлюе будучыню», — зазначае А.Пашкевіч.

Плянуецца, што ўсяго будзе 14 тамоў. У апошні будуць уключаны ўсе тэксты, якія адшукаюцца падчас працы над выданьнем, а таксама дыхтоўны фотаальбом на крэйдаванай паперы. «Ужо знайшліся некаторыя запісы Васіля, няскончаныя творы і задумы», — кажа Ірына Быкава.

Кіраўніком праекту выступае Аляксандар Казулін. Па яго задуме, збор твораў Быкава будзе некамэрцыйным выданьнем. Увесь наклад у 3000 асобнікаў пойдзе ў бібліятэкі і на падарункі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША24

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША24

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць