Архіў

Навіны спорту

Беспрытульны Хацкевіч

Экс-паўабаронца кіеўскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандар Хацкевіч найбліжэйшым часам можа апынуцца ў адным зь беларускіх футбольных клюбаў. Хацкевіч не падышоў ні шатляндзкаму «Хартсу» (яму не далі брытанскай працоўнай візы), ні расейскаму «Сатурну» (перамоўшчыкі не дасягнулі кансэнсусу). Яшчэ раней ад паслуг былога лідэра нацыянальнай зборнай адмовіліся клюбы ўкраінскай вышэйшай лігі. Цяпер самым рэальным варыянтам выглядае пераход у менскае «Дынама». Акурат падасьпеў і перапынак у нацыянальным чэмпіянаце паміж дзьвюма кругамі, калі актыўна ідзе працэс дазаявак.

Вяртаньне Глеба ў Беларусь

23 ліпеня форвард нацыянальнай футбольнай зборнай Вячаслаў Глеб правёў першы матч за менскі МТЗ-РІПА. У матчы 1/16 фіналу Кубку Беларусі «трактарысты» перамаглі землякоў з ФК «Зьмена» зь лікам 2:1, а Вячаслаў забіў гол. Эўрапейскі этап не задаўся ў малодшага брата Аляксандра Глеба. Вячаслаў год таму быў аддадзены «Штугартам» у арэнду «Гамбургу», затым перайшоў у швайцарскі «Грасхопэр». Але ў чэрвені «конікі» не працягнулі кантракту, і Глеб зьвярнуў увагу на Расею. Пасьля некалькіх няўдачаў Вячаслаў апынуўся ў складзе МТЗ-РІПА.

28 ліпеня «трактарысты» правядуць матч у адказ першага кваліфікацыйнага раўнду Кубку УЭФА супраць «Фэрэнварашу». Два тыдні таму МТЗ-РІПА перамог у Вугоршчыне 2:0. Матч у адказ — на стадыёне «Трактар». Пачатак а 17-й.

Яскікявічус стаў «інаходцам»

Найлепшы эўрапейскі разыгрываючы, самы каштоўны гулец Эўралігі апошніх трох гадоў Шарунас Ясікявічус падпісаў кантракт з клюбам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Індыяна Пэйсэрз», якім кіруе легендарны Лары Бэрд.

За тры гады літовец заробіць 10 млн даляраў. У «Індыяны» найлепшыя шанцы стаць чэмпіёнамі НБА.

Летась у наймацнейшай баскетбольнай лізе сьвету гулялі два літоўцы: Дарус Сангайла («Сакрамэнта») ды Жыдрунас Ілгаўскас («Кліўлэнд»).

АР, football.by, gazeta.pl/sport

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць