Архіў

Пра Майлза, пераможцу Карпава

Імя гросмайстра Энтані Майлза, першага ў Вялікабрытаніі шахматнага гросмайстра, выклікае ў беларускіх аматараў адназначныя эмоцыі: «Як жа ня знаць, гэта той, хто калісьці перамог Анатоля Карпава ў «крывым» дэбюце!»

Насамрэч, згуляць чорнымі супраць чэмпіёна сьвету, калі Карпаў знаходзіўся ў зэніце сваёй славы, 1. e4 a6 2. d4 b5, трэба было даўмецца. Параза аказалася надзвычай крыўднай для ганарлівага расейца. Больш ніхто ўжо супраць яго гэтак пешак не высоўваў, прадчуваючы, што Карпаў каменя на камені не пакіне ад пазыцыі.

Памёр Майлз рана: сёлета мог бы адзначаць пяцідзесяцігадовы юбілей. Адзін з наймацнейшых гросмайстраў сьвету на рубяжы 1970—1980-х быў за дошкай арыгіналам і зухам да апошніх гадоў жыцьця. Нават такі славуты прыхільнік фіянкетаваньня слана на g7, як Эдуард Гуфельд, зайздросьціў храбрасьці брытанца, які раз за разам прымяняў рызыкоўны «варыянт цмока» ў сыцыліянскай абароне. Некаторыя зь яго вынаходак вартыя рэпрадукаваньня тут і цяпер: 1. d4 Ka6!?! 2. e4 c6 (Андэрсан — Майлз, Біль, 1996), 1. d4 e6 2. Kf3 f5 3. d5!? ed 4. Фd5 d6 5. Kg5 Фe7 6. Kh7 (Майлз — Вайсэр, Эліста, 1998). Для тых, хто не валодае шахматнай натацыяй, паясьнім: пачынаць партыю так, як пачынаў Майлз, прыблізна адпавядае візыту ў шортах на прыём да ангельскай каралевы. Зрэшты, каб сабраць грошы для падрыхтоўкі да ўдзелу ў чэмпіянаце сьвету, Майлз пайшоў бы ня толькі да каралевы, а і на цьвінтар, як ён прызнаўся ў адным з інтэрвію. Але зь нейкага моманту ён страціў веру ў свае сілы й шанцы — мабыць, пасьля таго, як прайграў матч маладому Гары Каспараву з разгромным лікам 0,5:5,5.

Менчуку Віктару Купрэйчыку таксама аднойчы ўдалося адолець Энтані Майлза — у той самы год, калі пацярпеў паразу Карпаў. Першы беларускі гросмайстар не без прыемнасьці ўспамінае баталію з ураджэнцам Бірмінгэму, што трапіла ў югаслаўскі «Інфарматар», і дадае: «Майлз быў дзіўнаваты, крыху як ня з гэтага сьвету. Аднак па ўсім адчувалася, што ён быў вельмі адданай шахматам асобай. Чалавекам шахмат, кажучы карацей». Ніжэй — памятная партыя, дзе на пачатку чорныя стаялі вельмі падазрона…

Каментары

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць