Архіў

Андрусь Храпавіцкі

Выбар

Глябалізацыя, глякалізацыя — нарэшце

MTV заразмаўляе па-наску!

Больш не кажы «прівет» альбо «чэсьць» мне —

кажы «вітаю» мне, калі ласка!

Хоць я ў Амэрыцы зараз, а ты — на Радзіме,

я выпаў з кантэксту ў іншы кантэкст, і

ў маёй кватэры MTV не на мове Скарыны,

па-беларуску я буду пісаць свае тэксты.

«Нямецкая хваля» будзе заўсёды «волною» —

я не люблю паводкі і «русскую водку».

Хто абірае мову, тыя зусім не героі —

проста хочацца жыць у сваёй дзяржаве, і кропка.

Адылі ты там, а я тут амаль што

ў роўным стане. Ізраіль наш не адбыўся.

Беларусь — беларуская, кажаш? Ня трэба фальшы.

Патрыятызм у Беларусі яшчэ не прыжыўся.

Загляне сонца ў наша... калі жалюзі рассунуць

і зразумець — «паўрускімі» быць ня модна

альбо «паўпалякамі». А так і праўда можна падумаць —

Пуцін рацыю мае, пытаючыся, ці народ мы.

«Славянскі базар», «Криница», прамовы часоў застою —

чырвона-зялёны патрыятызм — гэта падробка.

Выбраўшы мову, не, ты ня станеш героем —

на безаблічнасьці проста паставіш тлустую кропку.

Вашынгтон—Чэйпэл-Гіл, ЗША

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША выдалі ліцэнзію на транзакцыі з беларускімі калійнымі прадпрыемствамі5

Украінцы падарвалі расійскую падводную лодку ў порце Новарасійска7

Бяляцкі расказаў, як даведаўся ў СІЗА пра Нобелеўскую прэмію1

У Мінску запалілі галоўную навагоднюю елку краіны ВІДЭА4

ЗША на перамовах у Берліне патрабуюць аддаць Расіі ўвесь Данбас17

Кітайскія мільярдэры становяцца бацькамі дзясяткаў дзяцей у ЗША дзякуючы сурагатным маці. Адзін з іх заявіў пра 100 дзяцей2

Бабарыка: Акты агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы абсалютна непрымальныя ў сучасным свеце26

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Наўседам12

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць