Многія чытачы скардзяцца, што стала цяжка купіць «НН» у шапіках. Рэч у тым, што дзяржаўным распаўсюдніцкім арганізацыям забаронена павялічваць колькасьць асобнікаў «НН» у продажы.
Улады спрабуюць падперці кіем гару — стрымаць нацыянальнае станаўленьне Беларусі. Што рабіць чытачам? Ласкава прасіце кіяскёрак заказваць больш асобнікаў газэты. А таксама — падпісвайцеся! Гэта можна зрабіць на любой пошце. Падпісны індэкс «НН» 63125. Падпіска каштуе 4510 рублёў на месяц. Падпіска на шапікі «Белсаюздруку» таньнейшая: 3440 руб. на месяц. «Наша Ніва» — гэта 24 старонкі праўдзівай інфармацыі і вострых камэнтароў штотыдзень.
Каментары