У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА
У Гродзенскім заапарку зімой усе выхады ў вулічныя вальеры на ноч абавязкова зачыняюцца, каб жывёлы не мерзлі. Але ягуар Містэр Блэк — сапраўдны свавольны хлопец, які не любіць абмежаванняў і аддае перавагу свабодным прагулкам паміж вуліцай і памяшканнем.

Скрыншот з відэа
Штодзень вечарам супрацоўнікі заапарка вымушаныя спецыяльна заахвочваць ягуара да начлегу.
Для гэтага яны выкарыстоўваюць яго ўлюбёны ласунак — курынае яйка.
Блэк выдатна ведае, што як толькі ён зойдзе ў памяшканне за прысмакам, шыбер адразу зачыніцца, але нічога з сабой зрабіць не можа — прага ласунку ўсё перамагае.
Каментары
U Miensku taksama jość zviaryniec, ale na jaho tut nia časta zhadvajuć...
A z hetym Mistaram Błekam usio, jak i z dziećmi, jakich da chaty tolki łasunkami možna zavabić z vulicy. :)