Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні, паведамляе карэспандэнт агенцтва Associated Press са спасылкай на Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША. Гэта рашэнне было прынята пасля сустрэч у Абу-Дабі паміж высокапастаўленымі прадстаўнікамі амерыканскіх і расійскіх вайскоўцаў.

Мяркуецца, што новы канал сувязі дазволіць падтрымліваць пастаянны кантакт паміж вайскоўцамі і спрыяць пошуку трывалага міру. Раней сувязь на высокім узроўні паміж Расіяй і ЗША была прыпыненая ў 2021 годзе, непасрэдна перад пачаткам вайны ва Украіне.
Акрамя таго, Расія і ЗША наблізіліся да пагаднення аб працягненні Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ), тэрмін дзеяння якой сканчаецца 5 лютага. Хоць юрыдычнае афармленне падаўжэння пакуль не плануецца, бакі дамовіліся «добрасумленна выконваць яе ўмовы» яшчэ як мінімум шэсць месяцаў, падчас якіх будуць весціся перамовы пра новае пагадненне. Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатова захоўваць колькасныя абмежаванні ДСНУ яшчэ год пасля сканчэння дзеяння дамовы, калі ЗША зробяць аналагічна.
Пакуль афіцыйных каментароў з боку Крамля і Белага дома па выніках перамоў не паступала, але прадстаўнікі Расіі адзначылі, што будуць працягваць дыялог пры ўмове канструктыўнага адказу ЗША.
ДСНУ застаецца апошнім дакументальным абмежаваннем, якое стрымлівае ядзерныя арсеналы Расіі і ЗША, якія разам валодаюць каля 85% усіх ядзерных боегаловак у свеце.
Расія заявіла, што больш не лічыць сябе звязанай дамовай аб абмежаванні ядзернага арсенала
Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць
Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі
«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы
Каментары