Фармальна каледж зачыніўся, бо ня меў дазволу ад уладаў. Фактычна закрыцьцё каледжу супала з пачаткам кампаніі супраць Саюзу палякаў. Паводле словаў аднаго з ксяндзоў, пытаньне каледжу можна вырашыць толькі пасьля ўмяшаньня кардынала Сьвёнтка. Ксяндзы маюць надзею, што ўрэшце дазвол усё ж атрымаюць, бо Баранавіцкі каледж — адзіная ўстанова ў Беларусі, што рыхтавала выкладчыкаў рэлігіі.
Галоўнае
Каментары