Свет4545

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

У сваёй прамове на форуме ў Давосе прэзідэнт Украіны закрануў бяздзейнасць Еўрапейскага саюза ў дачыненні да народаў, якія змагаюцца за дэмакратыю, успомніўшы Іран і Беларусь. І заклікаў да дзеяння.

Уладзімір Зяленскі падчас выступлення ў Давосе. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

«Калі вы адмаўляецеся дапамагаць народу, які змагаецца за дэмакратыю, наступствы будуць негатыўнымі. Возьмем Беларусь у 2020 годзе, гэта выдатны прыклад. Ніхто не дапамог народу Беларусі, і цяпер расійскія ракеты «Арэшнік» размешчаныя ў Беларусі, здольныя біць па большасці еўрапейскіх сталіц. Гэтага б не здарылася, калі б беларускі народ перамог у 2020 годзе.

Мы неаднаразова казалі нашым еўрапейскім партнёрам, дзейнічаць трэба неадкладна, дзейнічаць супраць гэтых ракет у Беларусі. Таму што ракеты — гэта ніколі не дэкарацыя. Аднак Еўропа жыве «ў рэжыме Грэнландыі», гэта значыць у рэжыме «можа быць калі-небудзь хто-небудзь нешта зробіць», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што нядаўна свет стаў сведкам хуткай аперацыі ЗША ў Венесуэле і затрымання яе кіраўніка Нікаласа Мадура, якога цяпер будуць судзіць у Нью-Ёрку. У той жа час прэзідэнт Расіі за ўсё зло, якое нанёс Украіне і працягвае наносіць, дагэтуль не пакараны.

«Мадура затрыманы, і вакол гэтага ёсць розныя меркаванні — але факт застаецца фактам. Мадура будуць судзіць у Нью-Ёрку. Прабачце, але Пуцін дагэтуль не ў судзе. Ідзе чацвёрты год найбуйнейшай вайны ў Еўропе пасля Другой сусветнай. А той, хто яе пачаў, не проста на волі — ён яшчэ і змагаецца за свае замарожаныя актывы ў Еўропе», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што ў дыскусіях часта не згадваюць Міжнародны крымінальны суд праз стаўленне да яго ЗША, асабліва падчас адміністрацыі Трампа.

«Але ў той жа час няма рэальнага прагрэсу ў стварэнні спецтрыбуналу для прыцягнення Расіі да адказнасці за агрэсію супраць Украіны… У нас ёсць дамоўленасць, гэта праўда. Праведзена шмат сустрэч, але Еўропа дагэтуль нават не вызначыла месца для трыбуналу з персаналам і фактычнай працай. У чым праблема — няма часу ці няма палітычнай волі? У Еўропе занадта часта нешта важнейшае за справядлівасць», — падкрэсліў Зяленскі.

Украінскі прэзідэнт заявіў, што Еўропа «пазбягае мер», якія вызначаюць яе будучыню. У гэтым кантэксце ён згадаў пра ценявы флот Расіі, якім расійская нафта пастаўляецца на кантынент.

Зяленскі прывёў прыклад, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа спыняць расійскія танкеры.

«Еўропа любіць абмяркоўваць будучыню, але пазбягае прымаць меры сёння, меры, якія вызначаюць, якую будучыню мы атрымаем — вось у чым праблема. Чаму прэзідэнт Трамп можа спыніць танкеры ценявога флоту і перашкодзіць пастаўкам нафты, а Еўропа — не?» — звярнуўся ён да ўдзельнікаў форуму.

Зяленскі падкрэсліў, што спыняючы пастаўкі расійскай нафты, Еўропа абараняе сваё насельніцтва.

«Расійская нафта транспартуецца ўздоўж еўрапейскіх берагоў, яна спрыяе вайне супраць Украіны, яна дапамагае паралізаваць Еўропу, таму расійскую нафту трэба спыніць, канфіскаваць і прадаць на карысць Еўропы. Чаму б і не? Калі ў Пуціна не будзе грошай, для Еўропы не будзе вайны», — сказаў Зяленскі.

Каментары45

  • Зяленскі ў 2020
    22.01.2026
    А хто пасьля жніўня 20 і да лютага 22 купляў беларускае паліва?
  • Эўропа , спыніць Маскоўскі драпежны імперыялізм
    22.01.2026
    "Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»"

    Эўропа 27% сусветнага ВУП, Мангола - Маскоўскі улус (як пісаў К. Маркс) 1%. Калі бы Эўропа вырашыла спыніць Маскоўскі драпежны імперыялізм. Не гэтай вайны, не дыктатуры, не Мангола - Маскоўскага улуса ужо даўно не было бы. Сёння слухалі бы ў Менску музыкаў з Алані, Глядзелі бы стужкі на тувіснакай мове, выраблялі БМВ ў Гародні.
  • Сонны Джо
    22.01.2026
    Эўропа , спыніць Маскоўскі драпежны імперыялізм, а потым ты прачнуўся...

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма1

Мінчанка купіла кватэру ў пісьменніцкім доме, зрабіла там рамонт і праводзіць літаратурныя сустрэчы4

Ларыса Доліна не здаецца — яна хоча спагнаць больш за 2 мільёны даляраў з кур’ераў, якім яна аддала грошы6

Палітычнаму расійскаму блогеру, які хваліць Лукашэнку, забаранілі ўезд у Беларусь6

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў8

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць