Вайна1818

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага ваеннапалоннага Андрэя Пераверзева зрабілі падчас аперацыі ў найбуйнейшай бальніцы Данбаса — «Данецкім клінічным тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні» (ДАКТМА). Гэта ўдалося высветліць праекту Радыё Свабода «Схемы».

Фота з фэйсбука Аляксанра Туркевіча

Ваеннапалонны Пераверзеў, які быў вызвалены ў маі 2025 года ў выніку абмену, расказаў, што перад трапленнем у расійскі палон падарваўся на гранаце, якая апынулася непасрэдна пад ім.

Пасля серыі пабояў і допытаў расійскія вайскоўцы даставілі байца УСУ з цяжкімі траўмамі ў бальніцу. «Схемы» ўстанавілі, што Пераверзеў апынуўся ў ДАКТМА — аб гэтым сведчыць планіроўка медустановы і від з акна, якія запомніў вайсковец. Акрамя гэтага, Пераверзеў успомніў, што медсястра, якая прыйшла да яго пасля першай перавязкі, сказала: «Не хвалюйся. Прыедзеш дадому — альбо вывядзеш, альбо наколкай заб’еш».

«Схемы» выказалі здагадку, што надпіс на целе зрабіў аперуючы хірург. Пра гэта, у прыватнасці, кажа тое, што клеймо дастаткова роўнае і зроблена медыцынскім інструментам з правага боку, з якога звычайна працуе доктар.

У другой бальніцы Данецка, куды перавезлі Пераверзева, медсёстры паміж сабой казалі, што кляймо на жываце палоннага зрабіў расійскі доктар, успомніў баец УСУ.

Пра тое, што надпіс зрабіў не данецкі доктар, у размове са «Схемамі» сказала медсястра з Данецка Таццяна Трэгулава — тая, якая першай паведаміла Пераверзеву пра кляймо.

Праект высветліў, што ў ДАКТМА рэгулярна прыязджаюць расійскія дактары з групы «Сябры медыцыны Данбаса». Сярод іх — маскоўскі хірург і дэпутат Дзяржаўнай Думы ад «Адзінай Расіі» Бадма Башанкаеў.

«Схемы» высветлілі, што ў дзень аперацыі Пераверзеву — 24 лютага 2024 года — у данецкай бальніцы былі два краснадарскія дактары, якія ўваходзяць у групу «Сябры медыцыны Данбасса»: абдамінальны хірург Юрый Кузняцоў і хірург-практолаг Андрэй Крачко. Пра гэта сведчаць пасты ў іх сацсетках і метаданыя фотаздымкаў, якія яны публікавалі.

Пры гэтым Кузняцоў у размове з журналістамі спачатку адмаўляў, што быў разам з Крачко ў ДАКТМА ў той дзень, а потым заявіў, што яны з калегам толькі даставілі гуманітарную дапамогу і кансультавалі дактароў.

Хто менавіта — Кузнецоў ці Крачко — выпаліў кляймо на целе Пераверзева, журналістам вызначыць не ўдалося.

Каментары18

  • Суповой пакетик
    22.01.2026
    И эти люди называют себя ВРАЧАМИ?
  • лапата
    22.01.2026
    руссо-камуна-фашысто
  • зусім не
    22.01.2026
    Ханнеман ,
    Вось каб ён нос на жывот прышыў - то тады да. А гэта так, метачка "тут быў вася"

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць