Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў
Выступаючы 22 студзеня на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сярод іншага заявіў, што «кожны Віктар, які жыве на еўрапейскія грошы, спрабуючы прадаць еўрапейскія інтарэсы, заслугоўвае атрымання па карку». Ён не ўдакладніў, каго менавіта меў на ўвазе, але ва Украіне і Еўропе ўспрынялі гэта як намёк на прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана. Сам ён яго таксама прыняў на свой рахунак.

У сваім каментары на гэта выказванне, апублікаваным у сацсетцы X, Віктар Орбан падкрэсліў, што не збіраецца шукаць «узаемаразумення» з Зяленскім. Ён адзначыў, што з’яўляецца «вольным чалавекам, які служыць венгерскаму народу», а не чужым інтарэсам.
Акрамя таго, прэм’ер Венгрыі назваў Зяленскага «чалавекам у адчайным становішчы», які ўжо чацвёрты год не можа або не хоча спыніць ваенны канфлікт ва Украіне, нягледзячы на ўсю дапамогу з боку ЗША.
Тым не менш, нягледзячы на абразу яго асабіста, Орбан паабяцаў, што Венгрыя ўсё ж працягне пастаўляць Украіне электраэнергію і паліва, а таксама падтрымліваць украінскіх уцекачоў, якія прыязджаюць у Венгрыю. Маўляў, «жыццё рассудзіць усё астатняе, і кожны атрымае тое, што заслугоўвае».
Гэта не першая рэзкая публічная крытыка на адрас Віктара Орбана з боку Уладзіміра Зяленскага. Раней украінскі прэзідэнт таксама выказваўся крытычна адносна венгерскага кіраўніка, асабліва каментуючы ягоныя сумневы ў мэтазгоднасці ўступлення Украіны ў Еўрапейскі Саюз.
Сам Орбан неаднаразова крытыкаваў Украіну за захаванне ў ёй карупцыйных праблем і аспрэчваў сцверджанні аб паспяховых рэформах. Ён падкрэсліваў, што венгерскія грошы павінны працаваць на развіццё Венгрыі, а не на раскошнае жыццё ўкраінскай эліты.
Што тычыцца санкцый супраць Расіі, то Венгрыя часта займае пазіцыю, якая на нейкі час блакуе новыя абмежаванні, хоць у выніку падтрымлівае іх пасля дадатковых перамоў з ЕС. Акрамя таго, Орбан неаднаразова выказваўся супраць накіравання замарожаных расійскіх актываў на дапамогу Украіне.
Зяленскі: Танней не даць Расіі вырабляць ракеты, чым ратаваць энергасістэму Украіны
Орбан пагражае заблакаваць еўрапейскую дапамогу Украіне, калі не будзе безумоўна прыняты план Трампа
«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі
Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі
У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту
Каментары
И 800 миллиардов на восстановление не забудьте отсыпать.