Архіў

Мы ўсё-ўсё разумеем

А народ не разумее,

Гэта праўда ці мана:

Ці пасеялі дарэмна,

Ці пажалі мы дарма?

«Zet»

Паслалі мяне на курсы павышэньня кваліфікацыі. Пачалася навука... з уроку «Ўводзіны ў ідэалёгію». Выкладчык паскардзіўся, што падручнікаў няма, таму першым пунктам было чытаньне артыкулу ў раёнцы. Плюс камэнтар — апазыцыя, што ня бачыць добрага, Пазьняк, улёткі якога ўкінулі ў выкладчыкаву паштовую скрыню, і палякі, што правакуюць канфлікты. Дасталося і расейскім алігархам, якія мараць выкупіць усю нашу сінявокую краіну. Пасьля было падкрэсьлена, што ў нас усё добра, сельская гаспадарка працуе, заводы перавыконваюць паказчыкі.

Але далей прагучаў выраз, які гучыць, паводле слоў знаёмых, што павышалі кваліфікацыю ў іншых гарадах, паўсюль: «Толькі вось наш горад крыху спэцыфічны. Таму і не выконваюцца ўсе паказчыкі».

Усе разумеюць, што ідэалёгія краіны — гэта ідэалёгія кіраўніцтва дзяржавы. А тое выхаванае паводле мэтадычак савецкага таварыства «Веды».

У 1996 г. у Магілёўскім тэхналягічным інстытуце мне даводзілася прысутнічаць на гэткіх навуках. На лекцыю «Гісторыя рэлігіі» прыплёўся стары, што ледзь ліпеў. Пахваліўся, што ўсё жыцьцё адпрацаваў у таварыстве «Веды», аб’езьдзіў усю Магілёўскую вобласьць ды пачаў па памяці чытаць гісторыю Эвангельля. Праўда, карыстаўся атэістычнымі творамі накшталт «Забаўляльнага Эвангельля». Закаціўшы вочы, чытаў нейкі верш, як голуб ублытаўся ў спадніцу Божай Маці, пасьля чаго здарыўся цуд… Яго спынілі й нагадалі, што цяпер не савецкі час. Стары аратар хуценька суняўся.

Такія старэчыя бздуры дасюль праяўляюцца ў перадавых артыкулах раёнак ды мэтадычных парадніках абласных аддзелаў па ідэалёгіі. Вось гэткае яднаньне са сталінскімі часамі ва ўсім — кажы толькі тое, што патрабуюць. Улады аблашчаць.

Вярнуся да маіх курсаў. Прачытаўшы перадавы артыкул раёнкі, скончыўшы з камэнтарамі, стары выкладчык нарэшце ўзьняў галаву і адзначыў, што пасьля вайны ён вучыўся ў адной ВНУ. Выкладаў у іх прафэсар вышэйшай матэматыкі, які дзіўна паводзіў сябе на іспытах. Адразу пасьля падрыхтоўкі студэнта выкладчык чытаў білет і, калі першае пытаньне тычылася ролі партыі ў матэматычнай навуцы, гаварыў: «Першае пытаньне вы, я бачу, ведаеце. Пачынайце з другога». Пасьля выкладчык курсаў дадаў: «Вы ж усё-ўсё разумееце…»

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць