Грамадства

У Мінску з чаргі на жыллё могуць зняць 30 тысяч чалавек

Пасля зверкі з чаргі маючых патрэбу ў жыллі могуць быць зняты каля 30 тыс. чалавек.
Аб гэтым на нарадзе па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў Мінску праінфармаваў 29 лістапада Аляксандра Лукашэнку старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Як расказаў Мікалай Ладуцька, у Мінску на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзяцца 265 тыс. сем’яў і грамадзян.

Паводле яго слоў, за 10 гадоў гэта чарга павялічылася ў 2 разы, прычынай чаго з’яўляецца міграцыйны прырост насельніцтва з рэгіёнаў.

Рост чаргі крыху прыпыніўся з увядзеннем заканадаўчых абмежаванняў па тэрмінах рэгістрацыі ў сталіцы для пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў жыллі і зніжэннем уліковай нормы да 10 кв.м на чалавека. Цяпер Мінгарвыканкамам вядзецца зверка грамадзян на прадмет наяўнасці ўласнасці на тэрыторыі ўсёй краіны. Так, з чаргі маючых патрэбу ў жыллі ўжо знята 13 тыс. грамадзян, да 1 красавіка гэта работа будзе завершана, і, паводле папярэдніх даных, з чаргі будзе знята амаль 30 тыс. чалавек.

Мікалай Ладуцька звярнуў увагу таксама на тое, што сёння ў 5 разоў зменшылася колькасць грамадзян, якія маюць права на будаўніцтва жылля з дапамогай ільготнага крэдыту, — гэта 42 тыс. чалавек, з якіх 24 тыс. маюць права на пазачарговае накіраванне на будаўніцтва.
У той жа час грамадзяне, якія страцілі права на льготнае крэдытаванне, застаюцца ў чарзе і маюць магчымасць будаўніцтва па сабекошце.

Мінгарвыканкам лічыць, што ў існуючай сітуацыі, калі немагчыма істотна нарасціць аб’ёмы будаўніцтва і забяспечыць усіх маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў сталічных жыхароў жыллём за кароткі час, трэба ў першачарговым плане задавольваць запыты і будаваць кватэры для грамадзян, якія маюць права на льготныя крэдыты. У гэтым выпадку іх тэрмін знаходжання на чарзе складзе ў сярэднім 5–6 гадоў пры будаўніцтве ў год 450 тыс.кв.м для такіх грамадзян.

У сувязі з гэтым бачыцца неабходным нарошчванне аб’ёмаў жыллёвага будаўніцтва за межамі Мінска.-

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць