Аўтаматызаваная сістэма аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце ў поўнай меры запрацуе ў Мінску ў I квартале 2014 года.Пра гэта паведаміў гендырэктар ТКУП «Мінсктранс» Лявонцій Папянок сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Праект рэалізуецца паэтапна, у наступным годзе трэба будзе абсталяваць спецыяльнымі счытвальнымі прыладамі (валідатарамі) увесь рухомы склад.
Бескантактныясмарт-карты , з дапамогай якіх плата будзе брацца ў залежнасці ад адлегласці, будуць дзейнічаць як у метро, так і ў наземным транспарце. З укараненнем электроннага праязнога горад адмовіцца ад паслуг кандуктараў.
«Мы гатовыя да тыражавання сістэмы і яе ўкаранення да канца наступнага года — пачатку 2014 года», — адзначыў Лявонцій Папянок.
-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары