Гісторыя3535

Кірыл Карлюк: Галандцы не забівалі Казіміра Семяновіча

Падчас візіту ў рэдакцыю «Нашай Нівы» з кнігай Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» архівіст Зміцер Яцкевіч выказаў думку, што ў сярэдзіне XVII ст. артылерыя былі топ-сакрэтнай сферай. «Ёсць меркаванне,

калі Семяновіч раскрыў сакрэты галандскіх артылершчыкаў, то яго і забілі», — мяркуе гісторык Яцкевіч.

Яму ў каментарах да артыкула на сайце NN.BY запярэчыў гісторык, знаўца таго перыяду Кірыл Карлюк.
Ён абверг намёкі на датычнасць да гэтага забойства езуітаў.

Ягоныя допісы цікавыя, хочам звярнуць на іх Вашу ўвагу.

«…адкрыйце, — піша ён, — тое самае першае (1650 г.) лацінскае выданне „Мастацтва Артылерыі“ і звярніце ўвагу літаральна на наступны ліст пасля тытульніка (калі ў набытым выданні ўсе старонкі на месцы).

Гэта дэдыкацыя (прысвячэнне) аўтара (Семяновіча) ў гонар аднаго з самых вядомых еўрапейскіх мецэнатаў навукі і мастацтва сярэдзіны XVII ст., гарлівага каталіка (!), каталіцкага біскупа Страсбурга, эрцгерцага Леапольда Вільгельма Габсбурга,
намесніка іспанскага караля ў Паўднёвых Нідэрландах і Бургундыі (Франш-Камтэ). Без яго грошай гэта кніга проста не пабачыла б свет».

А наконт «хцівых галандцаў» дык увогуле смех — кнігі па артылерыі і піратэхніцы выходзілі ў той час дзясяткамі.
Шмат у Семяновіча было новага і цікавага з тэарэтычнага гледзішча, але з практычнага абсалютна нічога, што б на той час ужо не ведалі ў Лондане, Парыжы, Мадрыдзе ці Вене. Аб чым увогуле гаворка, калі выданне ўласна надрукавана ў Амстэрдаме ў прыватнай друкарні галандца Яна Янсана?

… Не ганьбіце сваёй забітасцю і неадукаванасцю памяць выдатнага літоўскага інжынера і адмыслоўцы, магчыма вашага земляка. Не ганіцеся за сенсацыямі і пафасам. Паважайце сябе, сваіх продкаў і перадусім сваю ўласную гісторыю!».

Кірыл Карлюк таксама зазначае, што Семяновіч браў удзел у вайне на баку галандцаў (другая аблога Хюлста ў 1645 г.). … Што тычыцца кн. Багуслава Радзівіла, то ваяваў ён не толькі на баку галандцаў: напрыклад, у згаданым 1645 г. Багуслаў быў у складзе гішпанскага войска фельдмаршала Атавіа Пікаламіні падчас аблогі французамі Граўліна (Gravelines). Перад гэтым князь з 1643 г. праводзіў у Бруселю пры двары тамтэйшых «гаўляйтараў», па паўгода. Гэта не перашкодзіла князю захаваць прыязныя адносіны з французскім дваром, а самому Мазарыні пазней прапанаваць Радзівілу званне генерала, пенсію і службу ў французскім войску.

Нічога ў гэтым асабліва дзіўнага няма, як і у фінансаванні каталіком эрцгерцагам Леапольдам Вільгельмам навуковых выданняў у пратэстанцкай Галандыі (тым больш, што кніга ніякага дачынення да рэлігіі абсалютна не мае). Гэта норма таго часу.
Гэта не ўпісваецца толькі ў «прыгожанькую», «роўненькую» карцінку свету асобных людзей сучаснасці, дзе ўсё падзеленае на чорнае і белае: на злосных каталікоў і добрых пратэстантаў, на дзікіх «маскалёў» і высокацывілізаваных «ліцьвінаў», «здраднікаў» і «патрыётаў» і г.д.

Каментары35

Цяпер чытаюць

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны15

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначылі асобу чалавека, які пагражаў забойствам Ціханоўскай і Латушку8

«Недахоп кіроўцаў жахлівы. Выязджаюць, бо ў Беларусі вельмі нізкі ўзровень жыцця». На СТБ прарваўся крык душы23

У Плешчаніцах школьнік скончыў жыццё самагубствам4

Падчас расійскай начной атакі ва Украіне загінулі 6 чалавек. Сярод іх было немаўля4

У Мінску прадаюць малюсенькую кватэру плошчай 21 квадрат. Цана шакуе8

Расія адправіла ў ЗША дакумент, дзе патрабуе поўнага кантролю над Данбасам3

Літва адкрыла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю3

З-за рэкорднай колькасці запушчаных з Беларусі метэазондаў Літва часова спыняла працу пераходаў на мяжы5

У Літве дапускаюць магчымасць закрыць мяжу з Беларуссю на больш працяглы тэрмін9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны15

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць