У панядзелак у Парыжы абрабавалі яшчэ адзін музей.

У панядзелак, усяго праз дзень пасля «ўдару па Луўры», пацярпеў яшчэ адзін музей. У «Доме асветы Дэні Дзідро» ў горадзе Лангр на поўначы Францыі за адну ноч знікла амаль 2000 залатых і срэбраных манет XVIII стагоддзя, піша Bild.
Шмат з гэтых манет унікальныя. Паводле папярэдніх даных, злачынцы дзейнічалі прафесійна — яны відавочна ведалі, што шукалі.
Следчыя кажуць, што гэта тэндэнцыя: музеі і калекцыі ў Францыі рабуюць з пачатку верасня.
У сярэдзіне кастрычніка пацярпеў Музей Жака Шырака на паўднёвым захадзе ў Саране — двойчы цягам 48 гадзін. Украдзены гадзіннікі і ювелірныя вырабы, дыпламатычныя падарункі былому прэзідэнту Жаку Шыраку. Шкода пакуль не ацэненая цалкам, паліцыя вядзе расследаванне.
▫️У верасні з Нацыянальнага музея Адрыена Дзюбюшэ ў Ліможы зніклі тры кітайскія фарфоравыя вырабы коштам 6,5 мільёна еўра, афіцыйна класіфікаваныя як «нацыянальнае багацце».
Праз некалькі дзён з Музея прыродазнаўства ў Парыжы скралі некалькі самародкаў золата на 1,5 мільёна еўра. 24‑гадовую падазраваную затрымалі ў Барселоне, яе магчымых саўдзельнікаў шукаюць па ўсёй Еўропе.
Пакуль незразумела, стаіць за гэтай серыяй адна злачынная група ці ідзе гаворка пра супадзенні і пераймальнікаў. У выпадку рабавання Луўра следчыя зыходзяць з таго, што за ім стаіць прафесійна арганізаваная банда.
Абрабаваны Луўр
Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра
Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА
Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці
Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра
Луўр адчыніўся для наведвальнікаў пасля рабавання
Каментары