Меркаванні4343

Не ўскладняйце, Мікола. Бугай адказвае Дзядку

Калі мы спрабуем накапаць дзясятак суб'ектыўных і аб'ектыўных прычын, чаму ў 2020 годзе перамены не адбыліся, мы сябе міжволі заганяем у цяжкі грэх сафістыкі. Прычына была адна, піша Мікола Бугай.

Рабочы з беларускім сцягам, 2020 год. Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

З асалодай пачытаў рэфлексію Міколы Дзядка «Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе?», якую ён выношваў пяць гадоў у самых невыносных умовах.

Там шмат глыбокіх цікавых назіранняў. Праўда, я бачу памылку ў самой пастаноўцы пытання, «чаму мы прайгралі».

Не, мы не прайгралі. Бываюць сітуацыі, калі катэгорыі «пройгрышу» і «выйгрышу» непрымяняльныя.

Але пра гэта будзе ніжэй. Спачатку — прычына.

У 1956 годзе венграм не ўдалося вырвацца з-пад савецкага кантролю — хоць грамадства было татальна непрыхільнае да камуністычнай улады і ўзялося за зброю.

У 1968 годзе чэхам не ўдалося ачалавечыць сістэму — хоць курс на лібералізацыю ажыццяўлялі ўлады Чэхаславаччыны пры падтрымцы народу.

У 1981 годзе «Салідарнасць» не здолела дабіцца перамен у Польшчы — нягледзячы на масавую падтрымку ўнутры і з Захаду.

У той жа час у 1988—2004 вызваліліся ўсе: і веруючая Польшча, і атэістычная Чэхія; і Румынія, дзе рэжым стаяў мурам, і Балгарыя, якой камфортна жылося пры старой сістэме; і фармальна незалежныя краіны Усходняй Еўропы, і Балтыя, пазбаўленая суверэнітэту; і тыя, дзе рэвалюцыі былі аксамітныя, і там, дзе стралялі. Нават унутрана расколатая Украіна здолела ў 2004 годзе дабіцца сумленнага падліку галасоў.

Калі мы спрабуем накапаць дзясятак суб'ектыўных і аб'ектыўных прычын, чаму ў 2020 годзе перамены не адбыліся, мы сябе міжволі заганяем у смяротны грэх сафістыкі.

Прычына была адна: на той момант Расія была замоцнаю і бачыла ў любых пераменах у Беларусі пагрозу сваім планам. Так, як і ў Венгрыі-1956, Чэхаславаччыне-1968, Польшчы-1980.

Як стала ясна ў 2022-м, Масква тады ўжо была не тое што рыхтаваўшы, а і планаваўшы паход на Украіну, які, калі б быў пайшоў па плане, перарос бы ў паход на Еўропу. І вядома, ніякі прэзідэнт Бабарыка і ніякая прэзідэнтка Ціханоўская не дазволілі б расійскай арміі ісці на Кіеў праз Беларусь.

Усё астатняе вынікала з гэтай простай і цяжкай прычыны: і тое, што сілавікі, якія разумелі сілу Расіі, не падтрымалі народу, і тое, што сам народ пазбягаў сілавых дзеянняў.

Усё стане магчымым для Беларусі, калі Расія зноў аслабне або зноў пачне інакш бачыць свае нацыянальныя інтарэсы — пры ўмове, што мы будзем не дурныя.

У чым, Мікола, я катэгарычна з вамі нязгодны, гэта ў самой пастаноўцы пытання, «чаму мы прайгралі». Няправільна пастаўленае пытанне апрыёры дае няправільныя адказы.

Прайграць можна, калі ёсць магчымасць перамагчы. Але бываюць сітуацыі, калі катэгорыі «пройгрыш» і «выйгрыш» непрымяняльныя. 2020 год — адна з такіх.

2020 год паказаў самім беларусам і свету, што большасць беларусаў хоча іншых правілаў гульні, хоча дэмакратыі і незалежнасці — да таго гэта было далёка не відавочна. У гэтым той год можна параўнаць з эпізодам «Салідарнасці» ў гісторыі Польшчы: і ў тых было «samoograniczenie», і ў тых быў шчыры парыў, і было спадзяванне, што матылёк зменіць курс планет. А ён і зменіць — мы толькі не ведаем, калі. 

Мы парою ўскладняем там, дзе ўсё проста. І часам наша схільнасць на руку ворагам беларушчыны: яны разумеюць, што не могуць народ пераканаць, таму яны імкнуцца народ заблытаць.

Немагчыма вынасіць дзіця за тры месяцы і сфарміраваць дарослую асобу за дзевяць гадоў. Ёсць працэсы, якім трэба час.

У 2020‑м быў яшчэ не час, але той парыў быў неабходны, каб гэты час некалі настаў.

«Segur que tomba, tomba, tomba, ben corcada deu ser ja», як спяваў Льюіс Льяк у каталанскай песні, якая праз польскі варыянт стала беларускай «Разбуры турмы муры».

Даслоўна гэта: «Адназначна, што ўпадзе, упадзе, упадзе, бо цалкам прагніў ужо». А доказ нашай сілы і ў тым, што такія, як Дзядок, не зламаліся, і з такім імпэтам ізноў гавораць і дзейнічаюць.

Каментары43

  • Сярніца
    22.10.2025
    Товарішь Бугай апавядае пра прычыны народнай перамогі ў заходніх краінах былога прасавецкага лагера, ды не прызнае паразу народнага выступу беларусаў праз ФСБэшных агентаў масквы, засеўшых у кіраўніцтве пратэстаў 2020 года.
    Паразы рэвалюцый 2006, 2010, 2020 гадоў аднолькава зліты фсбэшнай агентурай, засеўшай ў сучаснай кіруемай апазіцыі палітычных лузераў.
    Прычыны і сцэнары аднолькавыя.

    [Зрэдагавана]
  • Filipp
    22.10.2025
    "У 1956 годзе венграм"©
    А чаму не з печанегаў пачалі?
    "Прычына была адна: на той момант Расія была замоцнаю"
    Сем параз, адзін адказ - уся справа ў Расеі.
  • апошні інспэктар
    22.10.2025
    можна, можна было перамагчы ў 2020 годзе. я ўжо шмат разоў даводзіў, як. нажаль, большасьць знаўцаў вулічнай тактыкі былі на момант 9 жніўня ўжо за кратамі. а "Маскву баяцца - у палітыку не гуляцца".

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць