Грамадства77

Міністр Маскевіч: У нас шмат настаўнікаў

Суадносіны настаўнікаў і вучняў у Беларусі самыя нерацыянальныя ў Еўропе, а магчыма, і ў свеце,
заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 21 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, у Беларусі на аднаго вучня прыпадае значна больш настаўнікаў, чым у суседніх краінах — Літве, Польшчы і іншых. «Нам сапраўды можна набіраць у два разы менш студэнтаў у педагагічныя ВНУ», — лічыць міністр.

Як адзначыў Маскевіч, менавіта ў сувязі з нерацыянальнасцю суадносінаў настаўнікаў і вучняў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік заяўляў, што «эфектыўнасць педагагічнай дзейнасці ў Беларусі, калі яе вымяраць эканамічнымі катэгорыямі, вельмі нізкая».

Міністр звязвае надзеі на вырашэнне праблемы з правядзеннем з 2013 года эксперыменту ў асобных установах адукацыі Мінска, Гродзенскай і Гомельскай абласцей па падушавым фінансаванні.

Як неаднаразова заяўлялася раней, выдзяленне грошай у разліку на кожнае дзіця павінна стымуляваць школы паляпшаць якасць падрыхтоўкі, канкураваць за прыцягненне вучняў.

Пры ўкараненні гэтага падыходу кіраўнікі школ будуць імкнуцца захаваць у школах найлепшых выкладчыкаў: адбіраць найлепшых выпускнікоў педагагічных ВНУ і даражыць пенсіянерамі, якія маюць высокі рэйтынг і добра ацэнены бацькамі, мяркуе Маскевіч. «Гэта будзе іншы падыход да фарміравання педагагічных калектываў і да ацэнкі іх дзейнасці», — сказаў ён.

Паводле слоў міністра, рэальныя вынікі па аптымізацыі будуць прыкметныя не адразу, а «праз год, або праз тры, або праз пяць». «Галоўнае, каб працэс накіраваць у гэтае рэчышча і вызначыць крытэрыі паспяховасці працэсу», — падкрэсліў ён. Першы крытэрый — «ніхто не павінен застацца на вуліцы або без працы, кожны павінен знайсці сябе і вызначыць сваё месца». Другі крытэрый — высокая ацэнка дзейнасці ўстановы адукацыі бацькамі і педагогамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію14

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Ватыкан аддаў карэнным народам Канады іх каштоўнасці са сваіх музеяў5

У Беларусь хочуць прывабіць 50 тысяч працоўных мігрантаў9

У Вілейцы «страцілі» валун, які лічыўся помнікам прыроды рэспубліканскага значэння

МАРГ: Навагодні аліўе для беларусаў сёлета патаннеў на 2 рублі2

У Сеніцы пад Мінскам паставілі скульптуру пажарніка з дзіцём ФОТАФАКТ5

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну18

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» фірму, у якой працаваў зніклы Анатоль Котаў

У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Склад бутэлек»

«Яны граюцца ў гульні». Мерц ды іншыя еўрапейскія лідары баяцца здрады ЗША 11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію14

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць